:

Аб святкаванні Міжнароднага дня дэлегата

24.04.2020 г.

Па ініцыятыве беларускага боку ўпершыню праводзіцца Міжнародны дзень дэлегата, прысвечаны 75-годдзю пачатку Сан-Францыскай канферэнцыі.

25 красавіка абвешчана Міжнародным днём дэлегата рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН № 73/286 ад 2 красавіка 2019 года.

Ключавым элементам гэтай кампаніі стане онлайн-трансляцыя адкрыцця выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Выстава арганізавана па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.

Прамы эфір будзе даступны для дыстанцыйнага прагляду на Youtube-канале прадстаўніцтва ААН 24 красавіка з 18.30 (па Тэгеранскаму часу) па спасылцы: www.youtube.com/user/unobelarus.

Падчас цырымоніі адкрыцця выставы адбудуцца выступленні Міністра замежных спраў Беларусі, пастаяннага каардынатара ААН у Мінску і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. З кароткімі анлайн-зваротамі выступяць таксама акрэдытаваныя ў Беларусі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Вялікабрытаніі, Кітая, Расіі і ЗША, а таксама генеральны сакратар ААН.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці