:

Cустрэча Пасла Беларусі ў МЗС Ірана

06.04.2020 г.

6 красавіка 2020 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка са спецыяльным памочнікам Міністра замежных спраў, начальнікам Галоўнага ўпраўлення Еўразіі МЗС Ірана Алірэзой Хагігіянам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін у палітычнай і консульскай сферах.

Бакі закранулі тэму пандэміі каранавіруса і падкрэслілі неабходнасць актывізацыі двухбаковых кантактаў пасля нармалізацыі становішча ў Іране і Беларусі. 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці