:

Cустрэча Пасла Беларусі ў МЗС Ірана

18.05.2020 г.

18 траўня 2020 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка са спецыяльным памочнікам Міністра замежных спраў, начальнікам Галоўнага ўпраўлення Еўразіі МЗС Ірана Алірэзой Хагігіянам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, размяшчэння беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Тэгеране.

Бакі актуалізавалі пазіцыі па падрыхтоўцы 15-га пасяджэння Змешанай беларуска-іранскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, а таксама закранулі пытанні барацьбы з COVID-19.

РУС / ENG / فارسی

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці