:

Сустрэча Пасла з Міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана

25.04.2020 г.

25 красавіка 2020 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка з Міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана, сустаршынёй іранскай частцы Змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Рэзой Рахмані.

Пад час сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў прамысловай, сельскагаспадарчай, адукацыйнай і іншых сферах, пацвердзілі неабходнасць актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі 15-га пасяджэння Змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, запланаванага да правядзення ў Мінску.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці