:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана

10.07.2021 г.

10 ліпеня 2021 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык сустрэўся з Міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ісламскай Рэспублікі Іран, сустаршынёй іранскай частцы Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Алірэзой Размхассейні. У сустрэчы таксама прыняў удзел намеснік Міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю, кіраўнік Арганізацыі развіцця гандлю Ірана Хамід Задбум.

Суразмоўцы адзначылі канструктыўны і ўзаемапаважлівы характар узаемадзеяння паміж нашымі краінамі і закранулі шырокае кола пытанняў, звязаных з развіццём гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, асаблівая ўвага была нададзена тэме падрыхтоўкі да правядзення ў Мінску 15-ого пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці