:

Аб удзеле Пасла ў пасяджэнні Беларуска-Іранскай камісіі ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій

20.05.2021 г.

20 мая 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык прыняў удзел у 7-м пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва паміж ВНУ, развіцця сумесных даследаванняў паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі, а таксама падтрымкі сумесных навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў.

У ходзе пасяджэння Пасольства звярнула асаблівую ўвагу іранскага боку на неабходнасць завяршэння шматгадовай працы па заключэнні беларуска-іранскага міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навучанні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці