:

Аб удзеле Пасла ў беларуска-іранскай сустрэчы

10.07.2021 г.

8 ліпеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык прыняў удзел у беларуска-іранскай сустрэчы (у фармаце відэаканферэнцыі ), арганізаванай Магілёўскім аддзяленнем БелГПП і Палатай прамысловасці, шахтаў і гандлю правінцыі Усходні Азербайджан.

У сваім выступе Пасол падкрэсліў важнасць знаёмства і ўстанаўлення дзелавых адносін патэнцыйных партнёраў, а таксама развіцця двухбаковых адносін праз рэгіянальнае ўзаемадзеянне.
Падчас сустрэчы адзін аднаму былі прадстаўлены беларускія і іранскія буйныя прадпрыемствы, намечаны магчымыя шляхі ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці