:

Сустрэча Пасла з начальнікам Галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ірана

19.07.2020 г.

19 ліпеня 2020 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык сустрэўся з начальнікам Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Махмудам Адзібам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў консульскай сферы, у прыватнасці пытанні рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас пятага раўнда консульскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірана, які адбыўся ў г. Тэгеране 10-11 верасня 2018 года, а таксама арганізацыю чарговага раўнда консульскіх кансультацый у г. Мінску.

М.Адзіб выказаў надзею на далейшае развіццё традыцыйна сяброўскага і прадуктыўнага ўзаемадзеяння консульскіх службаў Беларусі і Ірана.

У сваю чаргу, Ю.Лазарчик падкрэсліў важнасць актывізацыі працы па пашырэнню дагаворна-прававой базы паміж дзвюма краінамі ў консульскай сферы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці