Пра сустрэчу Пасла з намеснікам Міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана

2 сакавіка 2021 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка з намеснікам Міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю,  кіраўніком Арганізацыі развіцця гандлю Ірана Хамідам Задбумам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі практычныя пытанні падрыхтоўкі і арганізацыі правядзення ў Мінску 15-га пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.