:

Падарожжа ў Беларусь з дзецьмі

Уязная віза

Уезд непаўналетніх дзяцей — грамадзян замежных дзяржаў — у Беларусь ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці сапраўднага пашпарта (любога іншага адпаведнага дакумента, прызначанага для выезду за мяжу), а таксама візы. 

У выпадку ўнясення ва ўязную візу бацькоў непаўналетніх дзяцей, якія ўпісаны у пашпарт, у пашпарце бацькоў абавязкова павінны быць фатаграфіі дзяцей. 

Дзеці ва ўзросце да 16 гадоў атрымліваюць візу бясплатна, за выключэннем некаторых замежных устаноў, дзе спаганяецца плата за выдаткі, звязаныя з выдачай візы. 

Узрост паўналецця 

Узрост паўналецця ў Беларусі – 18 гадоў. Непаўналетнім грамадзянам забаронена: рэалізацыя алкагольнай і тытунёвай прадукцыі, наведванне мерапрыемстваў у начных установах, а таксама ўваход у ігральныя клубы і казіно. 

Згодна з дзеючым заканадаўствам, у Беларусі ўстаноўлена абавязак бацькоў (апекуноў, папячыцеляў) суправаджаць дзяцей, якія не дасягнулі 16 гадоў, у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём альбо забяспечваць іх суправаджэнне паўналетнімі грамадзянамі. У выпадку выяўлення дзяцей да 16 гадоў у грамадскіх месцах у начны час у дачыненні да іх бацькоў і асоб, якія іх замяняюць, вызначана адміністрацыйная адказнасць.

Праезд і перавозкі 

Кіраванне легкавымі аўтамабілямі ў Беларусі дапускаецца асобамі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, мапедам і скутэрам – 16-гадовага ўзросту (пры наяўнасці нацыянальнага пасведчання кіроўцы міжнароднага ўзору). 

Пры адпраўленні цягнікоў са станцый Беларускай чыгункі (толькі ўнутры Беларусі) на дзіця да 5 гадоў, якое праязджае з дарослым, афармляецца безграшовы праязны дакумент. Пры адным пассажыры можа ехаць бясплатна толькі адно дзіця да 5 гадоў. Для правозу дзяцей ад 5 да 10 гадоў неабходна набыццё дзіцячага квітка. Кошт дзіцячага квітка складае каля 35% ад кошту квітка для дарослага. Дзеці да 10 гадоў без суправаджэння дарослых да праезду ў цягніках Беларускай чыгункі не дапускаюцца. 

Авіяпералёт на самалётах Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» прадастаўляецца дзецям да 2 гадоў — без неабходнасці куплі асобнага месца — са зніжкай 90%, дзецям ад 2 да 12 гадоў — з абавязковым набыццём пасадачнага месца — са зніжкай 25%. 

Праезд у міжгародніх аўтобусах па Беларусі ажыццяўляецца наступным чынам: для дзяцей да 5 гадоў – бясплатна, без набыцця месца; ад 5 да 10 гадоў – з месцам і зніжкай 50%. 

Праезд у грамадскім транспарце Мінска замежным грамадзянам ва ўзросце да 6 гадоў прадастаўляецца бясплатна. 

Згодна з Правіламі дарожнага руху у Беларусі пры перавозцы дзяцей да 12 гадоў на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльнае дзіцячае сядзенне. Паўналетні пасажыр на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля можа трымаць на каленях адно дзіця ва ўзросце да 12 гадоў пры ўмове, што гэты пасажыр прышпілены рамянём бяспекі.

Пражыванне

Пражыванне ў большасці гасцініц Беларусі для дзяцей да 8 гадоў бясплатнае. Дадатковыя ўмовы неабходна ўдакладняць у кожным канкрэтным гатэлі. 

Наведванне культурных устаноў

Пры наведванні культурных і забаўляльных устаноў Беларусі дзецям у суправаджэнні бацькоў, як правіла, прадастаўляюцца зніжкі на дзіцячыя квіткі — да 100% у залежнасці ад узросту. Так, наведванне Мінскага заапарка для дзяцей да 5 гадоў бясплатнае. На спектаклі Беларускага дзяржаўнага цырка без неабходнасці куплі квітка дапускаюцца дзеці ва ўзросце 3-гадоў у суправаджэнні бацькоў (з разліку адзін дзіця на аднаго з бацькоў). 

Медыцынская дапамога 

Медыцынская дапамога (планавая, хуткая, неадкладная) усім замежным грамадзянам (незалежна ад узросту) ажыццяўляецца на платнай аснове. Выключэнне складаюць замежныя грамадзяне з дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 

Для догляду за груднымі і малалетнімі дзецьмі (спавіванне, кармленне) у большасці буйных гандлёвых цэнтраў, вакзалаў і аэрапортаў Беларусі працуюць пакоі маці і дзіця. 

Пошук

У выпадку страты дзіця ў Беларусі неабходна звяртацца па тэлефоне 102. 

Таксама вышук зніклых грамадзян (у тым ліку і замежных) ажыццяўляецца па тэлефоне даверу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі: +375 17 218 72 22.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці