:

Вызначэнне прыналежнасці асоб да грамадзянства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, пры адсутнасці ў асобы, якая знаходзіцца за мяжой, дакумента, які сведчыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь (страта, прывядзенне ў непрыдатнасць і іншыя прычыны), узнікненні сумненняў у сапраўднасці або абгрунтаванасці выдачы такога дакумента, а таксама пры абставінах, якія дазваляюць меркаваць наяўнасць альбо адсутнасць у асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь праводзяць праверку прыналежнасці гэтай асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзенай у адвольнай форме, так і па ініцыятыве органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін ажыццяўлення праверкі прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае да 6 месяцаў.

Па выніках праверкі асобе выдаецца даведка аб прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае ўстаноўлены факт.

Консульскі збор за разгляд заявы аб вызначэнні прыналежнасці да грамадзянства складае 35 еўра.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці