:

Агульныя палажэнні

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жніўня 2002 года № 136-З (са зменамі і дапаўненнямі ад 22 чэрвеня 2006 года) (далей – Закон) вызначае прававыя асновы дзяржаўнага рэгулявання ў галіне грамадзянства, рэгламентуе падставы і парадак набыцця, захавання і спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь, прыняцця, выканання і абскарджання рашэнняў па пытаннях грамадзянства, вызначае асаблівыя выпадкі змены і захавання грамадзянства, прадугледжвае кампетэнцыю дзяржаўных органаў, а таксама правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь у дадзенай галіне.

Інфармацыя для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць дзяцей, якія нарадзіліся пасля 17 жніўня 2002 года і сталі па нараджэнні замежнымі грамадзянамі

У сувязі з уступленнем у сілу з 11 кастрычніка 2006 года Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» дзіця набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі хаця б адзін з бацькоў дзіцяці знаходзіцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, незалежна ад месца нараджэння дзіцяці (Артыкул 13).

Дзеянне дадзенага Закона распаўсюджваецца на дзяцей, якія нарадзіліся пасля 17 жніўня 2002 года (гэта значыць 17 жніўня 2002 года і пазней).

У адпаведнасці з законам бацькі маюць права выбару: альбо захаваць за сваім дзіцём грамадзянства Рэспублікі Беларусь і аформіць для яго беларускі пашпарт, альбо аформіць для дзіцяці страту беларускага грамадзянства (пасля рэгістрацыі страты беларускага грамадзянства дзіцем для ўезду ў Беларусь неабходна атрымліваць візу). Страта беларускага грамадзянства рэгіструецца толькі ў дачыненні да дзяцей, якія па нараджэнні маюць грамадзянства замежнай дзяржавы.

У выпадку, калі адзін з бацькоў, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, застаецца прапісаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дакументы для афармлення пашпарта альбо афармлення страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы прапіскі.

Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран у такім выпадку для ўезду дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь афармляецца пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці