:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоб, якія пастаянна пражываюць за мяжой

Заява аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў адвольнай форме і падаецца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульскую ўстанову на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо рашэнне аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаецца ім.

Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь прыкладаюцца наступныя дакументы:

  • анкета з чатырма фотаздымкамі памерам 30x40 мм;
  • аўтабіяграфія;
  • копіі старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і месца нараджэння асобы, іншыя адзнакі, за выключэннем віз і штампаў аб перасячэнні мяжы;
  • копіі старонак пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы (калі асоба набыла грамадзянства замежнай дзяржавы на дзень падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь) альбо дакумент (даведка) паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы аб пацверджанні прадастаўлення асобе грамадзянства дадзенай дзяржавы ў выпадку яго выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка;
  • копіі дакументаў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўнікам;
  • квітанцыя аб аплаце консульскага збору або дакумент аб вызваленні ад яго аплаты.

Пры падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі да заявы аднаго з бацькоў прыкладаюцца копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей і натарыяльна засведчаная згода кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Калі адзін з бацькоў хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі, прад'яўляецца натарыяльна засведчаная згода іншага з бацькоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на спыненне дзецьмі грамадзянства Рэспублікі Беларусь, альбо даведка органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае, што іншы з бацькоў пастаянна не пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Бацькі, якія хадайнічаюць аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, могуць выказаць у заяве просьбу аб захаванні грамадзянства Рэспублікі Беларусь іх дзецям.

Калі ў асобы, якая хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, ёсць непаўналетнія дзеці ад шлюбу, які скасаваны, яна павінна прадставіць:

  • натарыяльна засведчанаю заяву былога мужа (жонкі) аб наяўнасці або адсутнасці да яго матэрыяльных прэтэнзій.
  • копіі дакументаў аб скасаванні шлюбу, смерці аднаго з бацькоў, усынаўленні, пазбаўленні бацькоўскіх правоў, выплаце аліментаў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з дадаткам трох ксеракопій. Заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экзэмплярах.

Консульскі збор за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 250 еўра.

Аплата ажыццяўляецца толькі пасля прыёму дакументаў супрацоўнікам дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь.

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 года «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоб, якія пастаянна пражываюць за мяжой (гэта значыць аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, якое дакументавана пашпартам для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларус і знаходзяцца на консульскім уліку).

Інфармацыйны матэрыял па пытаннях падаткаабкладання даходаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія афармляюць пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь або хадайнічаюць аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці