:

Дзеянні, звязаныя з рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 г. № 385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню работы органаў запiсу актаў грамадзянскага стану» консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый праводзіць рэгістрацыю:

  • нараджэння
  • заключэння шлюбу
  • устанаўлення бацькоўства
  • змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку
  • смерцi
  • скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года.

Акрамя гэтага дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь:

  • змяняе, выпраўляе, дапаўняе запіс актаў грамадзянскага стану
  • анулюе і аднаўляе запіс актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда
  • захоўвае кнігі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
  • выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

У сваёй дзейнасці консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый кіруюцца:

  • Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 лiпеня 1999 года;
  • Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 г. № 385,
  • Палажэннем аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454;
  • іншымі актамі заканадаўства.

Спіс дакументаў, якія прадстаўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у мэтах рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, а таксама тэрміны і кошт ажыццяўлення такога дзеяння ўстаноўлены ў Пераліку адміністрацыйных працэдур.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўствам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці