:

Каранавірус у Іране

Агульная інфармацыя

Урад Ірана афіцыйна абвясціў пандэмію новага каранавіруса COVID-19, першыя выпадкі заражэння ў краіне рэгістравалі з 19 лютага 2020 года.
 
Нацыянальныя абмежаванні 

У сувязі са стабілізацыяй сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ўрадам Ірана прадстаўлены план «апраўданага сацыяльнага дыстанцыявання», у адпаведнасці з якім:

— у залежнасці ад эпідэміялагічнага становішча іранскія населеныя пункты падзелены на белую, жоўтую і чырвоную групы рызыкі (менш за 1, ад 1 да 3, звыш 3 заражаных штодня за мінулыя 2 тыдні адпаведна). У залежнасці ад аднясення населенага пункта да адной з груп рызыкі ўладамі могуць прымацца кропкавыя меры, перагляд рашэння аб аднясенні населенага пункта да той ці іншай групы рызыкі ажыццяўляецца раз у 5 дзён;

— Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскай адукацыі распрацаваны абавязковыя да выканання патрабаванні медыцынскіх пратаколаў на працоўных месцах;

— усе арганізацыі падзелены на тры групы рызыкі: нізкую (гандаль таварамі першай неабходнасці, медустановы, пастаўшчыкі камунальных паслуг, заправачныя станцыі), сярэднюю (транспарт, банкі, абмен валют, паліцыя, дзяржаўныя паслугі) і высокую (установы адукацыі, гандлёва-забаўляльныя цэнтры , кінатэатры, рынкі, спартзалы, паркі, кафэ, рэстараны і іншыя). Аднясенне арганізацый да груп рызыкі ажыццяўляецца Міністэрствам прамысловасці, шахтаў і гандлю сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскай адукацыі;

— для атрымання дазволу на функцыянаванне арганізацыя павінна падаць заяўку на спецыяльным вэбсайце Міністэрства прамысловасці, шахтаў і гандлю і атрымаць дазвольны код, які неабходна размясціць на ўвазе ў месцах абслугоўвання кліентаў;

— кантроль за выкананнем медыцынскіх пратаколаў і абмежаванняў ажыццяўляецца Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскай адукацыі пры падтрымцы Басідж (іранскае паўвайсковае апалчэнне);

— з 11 красавіка адноўлена работа арганізацый нізкай і сярэдняй групы рызыкі, з 25 траўня — арганізацый высокай групы рызыкі. Пры гэтым захоўваецца забарона на працу масажных цэнтраў, саунаў, басейнаў, спартыўных комплексаў у населеных пунктах, аднесеных да чырвонай групы рызыкі;

— з 24 мая музеі і гістарычныя славутасці аднавілі прыём наведвальнікаў;

— знята забарона на наведванне мячэцяў і святых месцаў пры ўмове выканання медыцынскіх пратаколаў (дыстанцыя паміж вернікамі, рытуал абмывання праводзіцца ў хатніх умовах, неабходныя для малітваў рытуальныя рэчы прыносяцца вернікамі, малітва не перавышае паўгадзіны);

— дзяржаўныя органы і арганізацыі працуюць з 07.30 да 14.30;

— правядзенне вясельных і пахавальных цырымоніяў застаецца пад забаронай;

— захоўваецца забарона на курэнне кальяна ў месцах грамадскага харчавання;

— з 16 мая школы па ўсёй краіне аднавілі сваю працу. Школьныя экзамены будуць праводзіцца з выкананнем патрабаванняў медыцынскіх пратаколаў;

— з 6 чэрвеня вернуліся да працы універсітэты. Штогадовая ўступная кампанія ў іранскія ВНУ будзе праводзіцца ў звычайныя тэрміны з выкананнем патрабаванняў медыцынскіх пратаколаў;

— з 6 ліпеня плануецца адкрыць студэнцкія інтэрнаты;

— з 6 чэрвеня знятая забарона на правядзенне спартыўных мерапрыемстваў. Пры гэтым спартыўныя мерапрыемствы будуць праходзіць без заўзятараў;

— з 22 чэрвеня адновіцца нацыянальны чэмпіянат па футболе;

— з 18 мая адкрыліся публічныя бібліятэкі;

— часткова знята забарона на наведванне месцаў масавых навал людзей – дазволена наведванне паркаў і спартыўных аб'ектаў пры ўмове захавання патрабаванняў медыцынскіх пратаколаў;

— забарона на арганізацыю масавых мерапрыемстваў захаваецца да паступлення далейшых распараджэнняў;

— дзейнічае шэраг абмежаванняў у дачыненні да грамадскага транспарту (абмежаванне па максімальным ліку пасажыраў, дэзінфекцыя транспартных сродкаў у пачатку і канцы маршруту, кіроўцы абавязаны карыстацца сродкамі асабістай аховы, рэалізацыя сродкаў асабістай аховы па дзяржаўных цэнах на ўваходах у метро і на аўтобусных станцыях).

Выезд з Ірана

Асноўныя авіякампаніi, якія ажыццяўляюць пасажырскія рэйсы з Ірана (Azerbaijan Airlines, Airlines Emirates, Turkish Airlines і г.д.), спынілі свае рэйсы. 
 
З 28 сакавіка 2020 года ўрад Расіі часова забараніў рэгулярныя і чартарныя рэйсы праз нацыянальныя аэрапорты краіны. Такім чынам недаступныя транзітныя рэйсы з Ірана ў Беларусь, якія выконваюцца Аэрафлотам (SU513, маршрут Тэгеран-Масква-Мінск) і Qatar Airways (QR0491, маршрут Тэгеран-Доха-Масква-Мінск).
 
Для вяртання ў Беларусь застаюцца даступнымі рэйсы авіякампаніі “Qatar Airways” па маршруце Тэгеран-Доха-Амстэрдам-Мінск.
 
Падчас адпраўлення з Іранскага міжнароднага аэрапорта Імама Хамейні ўсім пасажырам неабходна прайсці эпідэміялагічнае абследаванне для выяўлення магчымых сімптомаў каранавірусу. 10-хвіліннае бясплатнае абследаванне праводзіцца англамоўным персаналам. Пасажыры са знешнімі сімптомамі каранавіруса або тэмпературай вышэй за 37,5 °С могуць быць выдалены з палёту і змешчаны ў каранцін. Пасля эпідэміялагічнага агляду пасажыр можа атрымаць медыцынскае пасведчанне, якое дзейнічае на працягу аднаго дня, што з'яўляецца абавязковай умовай авіяпералёту ў іншыя гарады Еўропы. 
  
Выезд з Ірана па сушы абмежаваны, бо ўсе суседнія краіны, акрамя Ірака, закрылі свае сухапутныя межы з Іранам на няпэўны тэрмін.   
 
Уезд у Беларусь
 
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2020 г. № 171 устаноўлена, што асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (у тым ліку з Ірана), на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь:

— павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі;

— не падлягаюць наступнаму пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Падрабязная інфармацыя даступная на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (на рускай мове).   
 
Рэкамендацыі 
 
Каб абмежаваць рызыку заражэння каранавірусам:

— старанна мыйце рукі з мылам на працягу не менш за 20 секунд альбо карыстайцеся сродкам дэзінфекцыі (70-градусны спірт). Дэзінфекцыя рук неабходна пасля кожнага кантакту з людзьмі альбо прадметамі;

— не вітайцеся за руку, выключыце абдымкі і пацалункі;

— не дакранайцеся рукамі вачэй, носа і рота;

— падтрымлівайце дыстанцыю не менш чым 1-2 метраў паміж сабой і іншымі людзьмі;

— не пакідайце дом без неабходнасці;

— пры кашлі ці чханні прыкрыйце рот і нос тканінай або сагнутым локцем, неадкладна выкіньце выкарыстаную тканіну;

— выкарыстоўвайце маску для твару, калі вы знаходзіцеся ў людным месцы ці дрэнна сябе адчуваеце;

Найбольш распаўсюджаныя сімптомы COVID-19 – высокая тэмпература, сухі кашаль і цяжкасць дыхання.
 
Пажылыя людзі, цяжарныя жанчыны і асобы з раней існуючымі медыцынскімі захворваннямі (напрыклад, высокім крывяным ціскам, сардэчнымі захворваннямі, хваробамі лёгкіх, ракам або дыябетам) і нізкай імуннай сістэмай.
 
Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Іране падчас каранціну з сімптомамі COVID-19, павінны неадкладна звярнуцца за кансультацыяй па наступным нумарам: 

— 1480; 0992 158 2247 — тэлефоны гарачых ліній для замежнікаў;

— 4030; 1666 — тэлефоны гарачых ліній (на фарсі);

— 190 — запісаная на аўтаадказчык інфармацыя аб каранавірусе.

У сувязі з пандэміяй прыём консульскай службай Пасольства Беларусі ў Іране магчым толькі пры наяўнасці медыцынскай ахоўнай маскі. Калі ў вас сімптомы прастуды, просім ўстрымацца ад наведвання консульскага аддзела. 

Для атрымання дадатковай інфармацыі просім звяртацца ў Пасольства па тэлефоне +98 21 227 52 229 або па электроннай пошце ir.consul@mfa.gov.by

 
Тэлефон экстранай сувязі з Пасольствам +98 912 215 29 35 (мабільны тэлефон консула). 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці