:

Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 года «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» пастаяннае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца шляхам выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, не дапускаецца да зняцця часовага абмежавання iх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і жадаючаму аформіць пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, прымаецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне, якія заявілі пра сваё жаданне пастаянна пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

  • выканаць падатковыя абавязацельствы;
  • спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка — для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — для прызыўнікоў;
  • выканаць аліментныя абавязкі ў дачыненні да фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь, альбо ўрэгуляваць свае адносіны з названымі асобамі — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны ўтрымліваць фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь;
  • пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны кампенсаваць такія выдаткі.

Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту і якія выехалі для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца пры прад'яўленні наступных дакументаў:

  • заява (узор заявы);
  • анкета заяўніка (узор запаўнення);
  • пашпарт заяўніка;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • два каляровых фотаздымка заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік складаецца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
  • пасведчанне аб смерці або копiя рашэння суда аб аб'яўленнi грамадзянiна (грамадзянкі) памерлым (ай) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
  • пісьмовую згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці , які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ці  асобы, у дачыненні да якой заяўнік абавязаны выплачваць алiменты, на афармленне заяўніку пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаную службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаную натарыяльна, альбо копія рашэння суда аб магчымасцi выезду заяўніка з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб — у выпадку наяўнасці непаўналетніх дзяцей заяўніка, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь , а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць алiменты;
  • працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (напрыклад, від на жыхарства — пераклад не патрабуецца);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Акрамя названых дакументаў непаўналетнімі (ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў) прадстаўляюцца:

  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
  • пісьмовую згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаную службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаную натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды неабходна прадаставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях);
  • копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа ЗАГСа, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў дзяржаве, у якую непаўнагадовы выязджае на пастаяннае пражыванне, — у выпадку афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка.

Пры афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь , якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту і якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, законны прадстаўнік (у тым ліку бацька ці маці) непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заяву;
  • анкету непаўналетняга ва ўзросте да 14 гадоў
  • пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • два каляровых фотаздымка непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • у выпадку калі законны прадстаўнік (у тым ліку бацька або маці) не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім, неабходна яго пісьмовая згода на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаныя натарыяльна.

Пры адсутнасці такой згоды неабходна прадаставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях (іх копіі, засведчаныя натарыяльна);

  • пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, ці копію рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным, або даведку органа ЗАГСа, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзен ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетнегаў дзяржаве, у якую непаўнагадовы выязджае на пастаяннае пражыванне, — у выпадку афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне.

Консульскі збор за разгляд  заявы на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь асоб спаганяецца ў памеры 175 еўра.

Тэрмін разгляду заявы — да 4 месяцаў.

Пасля афармлення пастаяннага пражывання неабходна атрымаць пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і стаць на консульскі ўлік у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання, а ў выпадку адсутнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання – у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у іншай найбліжэйшай дзяржаве альбо ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (гл. раздзелы сайта «Пашпарт» і «Консульскі ўлік»). 

Інфармацыйны матэрыял па пытаннях падаткаабкладання даходаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія афармляюць пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь або хадайнічаюць аб спыненні грамадзянства Рэспублікі Беларусь

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці