Палітычнае супрацоўніцтва
Беларусь і Іран устанавілі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 г. Беларускае Пасольства ў г.Тэгеране адкрыта 8 сакавіка 1998 года. Амбасада Ірана працуе ў г. Мінску з лютага 2001 г.
Кантакты на вышэйшым узроўні
Паміж краінамі дасягнуты высокі ўзровень палітычных кантактаў. Адбыліся тры візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Іран (у 1998, 2006 і 2023 гадах) і тры візіты Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусь (у 2004, 2007 і 2025 гадах). Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка рэгулярна сустракаецца з прэзідэнтамі Ірана на самітах БРІКС, ШАС і іншых шматбаковых пляцоўках.
22 — 23 лістапада 2022 г. адбыўся афіцыйны візіт у Іран Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Галоўчанку Р.А.
.jpg)
17 кастрычніка 2023 г. адбыўся візіт у Беларусь Першага Віцэ-прэзідэнта Ірана М.Мохбера.
18 лістапада 2025 г. у г.Маскве на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Турчына А.Г. з Першым віцэ-прэзідэнтам Ірана М.-Р.Арэфам.
Супрацоўніцтва міністэрств замежных спраў
Паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ірана падтрымліваецца канструктыўны дыялог.
Рэалізуецца Праграма супрацоўніцтва міністэрстваў абедзвюх краін на 2026 – 2030 гг. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Ірана рэгулярна праводзяць палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў. 17 снежня 2024 г. у г.Тэгеране праведзены 7-ы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў. Кіраўнікі беларускай і іранскай дэлегацый Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Лукашэвіч С.У. і намеснік Міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран М.Тахт-Раванчы прадметна абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную праблематыку, пацвердзілі неабходнасць актыўнага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
26 – 27 кастрычніка 2022 г. арганізаваны афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У. у Іран.
У 2024 — 2025 гг. адбыўся шэраг кантактаў кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін на палях двухбаковых і шматбаковых мерапрыемстваў.
14 — 15 снежня 2025 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Ірана А.Аракчы..
Міжпарламенцкае супрацоўніцтва
У лютым і жніўні 2017 года арганізаваны афіцыйныя візіты ў Іран Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У. 6 – 8 верасня 2018 г. адбыўся візіт у Беларусь Парламенцкай дэлегацыі Ірана на чале са Старшынёй Сходу ісламскай рады Ірана А.Ларыджані. Праведзены сустрэчы кіраўніка іранскай дэлегацыі з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р., Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. і Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. У ходзе сустрэч бакі абмеркавалі стан і намецілі перспектывы двухбаковага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін.
Функцыянуе міжпарламенцкая група сяброўства Беларусі і Ірана. 11 — 12 чэрвеня 2019 года адбыўся візіт у г.Тэгеран дэлегацыі рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Ісламскай Рэспублікай Іран на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Салаўёвым П.А. Праведзены сустрэчы беларускай дэлегацыі са старшынёй Сходу ісламскага савета А.Ларыджані і сустаршынёй міжпарламенцкай групы дружбы Р.Сабханіфарам.
12 – 14 ліпеня 2022 г. адбыўся візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале з кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ірана, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. у г.Тэгеран. Візіт у адказ у г.Мінск іранскай парламенцкай дэлегацыі на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ірана па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі А.-А.Багерзадэ прайшоў 20 – 24 ліпеня 2025 года.
5 жніўня 2021 г. у ходзе візіту ў г.Тэгеран беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Ірана праведзены сустрэчы Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Прэзідэнтам Ірана Э.Раісі і Старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана М.-Б.Галібафам.
30 ліпеня — 1 жніўня 2024 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П. у Іран для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта краіны. У рамках візіту адбыліся сустрэчы І.П. Сяргеенкі з Прэзідэнтам Ірана М.Пезешкіанам і Старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана М.-Б.Галібафам.
3 ліпеня 2026 г. афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П. прыняла ўдзел у цырымоніі развітання з загінуўшым (28 лютага 2026 г.) Вярхоўным лідэрам Ісламскай Рэспублікі Іран А.Хаменеі.
Абмен візітамі на высокім узроўні
Беларусь і Іран падтрымліваюць высокі ўзровень абмену дэлегацыямі.
Функцыянуюць наступныя двухбаковыя камісіі:
— Змешаная Беларуска-Іранская камісія па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, 18-е пасяджэнне прайшло 8 — 9 снежня 2025 г. у г.Тэгеране;
— Сумесная Беларуска-Іранская камісія па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій, 8-е пасяджэнне праведзена 17 чэрвеня 2026 г. у г.Мінску.
Супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках
Беларусь і Іран цесна супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках, аказваючы ўзаемную падтрымку «краінавым» кандыдатурам у ЭКАСАС, ЮНЕСКА, СПЧ ААН, Сусветным паштовым саюзе і інш. Абедзве краіны ўдзельнічаюць у рабоце Руху недалучэння.
Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва ахоплівае больш за 30 міждзяржаўных і міжведамасных дагавораў.
Узаемадзеянне па міжрэгіянальнай лініі
Пабрацімскія сувязі ўстаноўлены паміж гарадамі-сталіцамі Менскам і Тэгеранам, Гомельскай вобласцю і правінцыяй Мазендаран, Магілёвам і Тебризом.