Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва
Супрацоўніцтва Беларусі з Іранам у навукова-тэхнічнай сферы ажыццяўляецца на аснове Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі, даследаванняў і тэхналогій Ісламскай Рэспублікі Іран аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
У рамках навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана існуе Сумесная беларуска-іранская камісія па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.
8-е пасяджэнне Сумеснай беларуска-іранскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій прайшло 17 чэрвеня 2026 г. у г.Мінску.
Беларусь і Іран працягваюць шматгадовую працу па заключэнні беларуска-іранскага міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навучанні.
Ажыццяўляецца садзейнічанне прамому супрацоўніцтву паміж універсітэтамі, даследчымі інстытутамі, паркамі высокіх тэхналогій і іншымі арганізацыямі абедзвюх краін.