:

Вядучыя беларускія экспарцёры

БЕЛАЗ
www.belaz.by

За ўсю гісторыю працы Беларускага аўтамабільнага завода распрацавана звыш 500 мадэляў і выраблена больш за 135 тысяч буйнагабарытных машын, якія выдатна спраўляюцца з цяжкімі задачамі ў будаўніцтве ў розных кутках планеты. Варта адзначыць, што кожны трэці кар'ерны самазвал у свеце быў выпушчаны на БЕЛАЗ – заводзе, які ўваходзіць у топ вядучых канцэрнаў па вырабе тэхнікі для адкрытай горнай здабычы і будаўніцтва. Так, у 2013 г. на прадпрыемстве быў сабраны самазвал з рэкорднай грузападымальнасцю ў свеце – звыш 503 тон.

МАЗ
www.maz.by

Беларускі брэнд МАЗ прыцягвае ўвагу краін, якія маюць патрэбу ў высакакласных бартавых аўтамабілях, шасі і цягачах. Вынослівыя машыны са значком МАЗ можна ўбачыць на прэстыжных аўтамабільных гонках, у тым ліку і ў ралі «Дакар».

Акрамя іншага, Мінскі аўтамабільны завод выпускае тэхніку для перавозкі пасажыраў. Так, аўтобусы МАЗ гарадского, міжгароднага і турыстычнага руху можна сустрэць як на айчынных дарогах, так і на замежных трасах. 

«Белкамунмаш»
www.bkm.by

«Белкамунмаш» выступае адным з лідараў у галіне вытворчасці электратранспарту на тэрыторыі СНД. Трамваі і тралейбусы беларускага завода прапануюць сучасныя экалагічныя рашэнні для гарадскіх пасажырскіх перавозак у ажыўленых мегаполісах. Напрыклад, адна з апошніх мадэляў тралейбусаў абсталявана дызельным генератарам для руху пры адсутнасці сілкавання, нахілам кузава, сістэмамі глабальнага пазіцыянавання, а таксама USB-партамі і раздымамі для падлучэння наўтбука.

«Белкамунмаш» паспяхова вядзе праекты сумесна з замежнымі партнёрамі: кампаніяй Stadler Rail AG (Швейцарыя) па вытворчасці двухпавярховых цягнікоў для расійскага «Аэраэкспрэса», PESA Bydgoszcz SA (Польшча) па стварэнні рэйкавых аўтобусаў.

МТЗ («Беларус»)
www.belarus-tractor.com

Мінскім трактарным заводам вырабляецца прыкладна 8-10% колавых трактароў ад сусветнага рынку. Прадпрыемства ўваходзіць у васьмёрку самых вядомых заводаў па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі. У цяперашні час МТЗ пастаўляе больш за 60 мадыфікацый трактароў у сотнях выкананняў для працы ў розных кліматычных зонах. Пастаўкі трактароў «Беларус» вырабляюцца ў больш чым 60 дзяржаў. 

«АТЛАНТ»
www.atlant.by

Завод «АТЛАНТ» вядомы ўсяму свету як вытворца сучаснага халадзільнага і маразільнага абсталявання. Велізарны холдынг вырабляе не толькі надзейную і энергаэканамічную, але таксама прыгожую і вытанчаную тэхніку для кухні. Акрамя таго, «АТЛАНТ» пастаўляе ў СНД, ЕС і Аўстралію іншую тэхніку для дома: аўтаматычныя пральныя машыны, сушылкі, электрачайнікі.

GEFEST
www.gefest.by

Пад сучаснай гандлёвай маркай GEFEST выпускаюцца газавыя і электрычныя пліты, ўбудаваныя духавыя шафы, варачныя панэлі і паветраачышчальнікі. Зручнасць выкарыстання і стыльны дызайн прадукцыі Брэсцкага прадпрыемства былі адзначаны гаспадынямі дзясяткаў краін свету. Звыш 80% прадукцыі пад брэндам GEFEST экспартуецца за мяжу. 

БМЗ
www.bеlsteel.com

Беларускі металургічны завод з'яўляецца не толькі адным з найважнейшых экспарцёраў краіны. Прадпрыемства таксама рэалізуе ўсе тэхналагічныя этапы, ад вытворчасці высокатрывалай сталі да выпуску гатовых вырабаў: металапракату, труб, дроту, сталёвай фібры і іншага.

Металакорд, выраблены ў Жлобіне, закупляюць вытворцы аўтамабільных шын прэміум-класа (Michelin, Pirelli, Continental, Goodyear, Bridgestone). А арматура з канвеера БМЗ была выкарыстана пры будаўніцтве аб'ектаў на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 г., у Сочы ў 2014 г.

 «Нафтан»
www.naftan.by

У 1963 г. на Наваполацкім прадпрыемстве «Нафтан» быў атрыманы першы бензін у Беларусі. Прадпрыемства выступае флагманам беларускай нафтахіміі. Сёння тут вырабляецца звыш 80 найменняў прадуктаў нафтаперапрацоўкі: дызельнае паліва, бензін, масла, паліва для рэактыўных рухавікоў, бітумы, араматычныя вуглевадароды. Каля 60% прадукцыі экспартуецца за мяжу, а менавіта ў краіны Балтыі, Расію, Польшчу, Украіну, Англію, Нарвегію, Нідэрланды. 

«Беларуськалій»
www.kali.by

Прадпрыемства выступае адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных удабрэнняў. Завод быў заснаваны ў 1958 г. У той час на Палессі як раз прыступілі да распрацоўкі Старобінскага радовішча. Недалёка ад яго і быў пабудаваны беларускі горад шахцёраў-Салігорск, у якім размяшчаецца адзіны спелярый у СНД. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі удабрэнняў, прадпрыемства «Беларуськалій» выпускае 1/7 частку ад сусветнага запасу калійных удабрэнняў, якія экспартуюцца ў больш чым 70 краін. 

«Белшына»
www.belhinajsc.by

«Белшына» з'яўляецца буйной кампаніяй, асноўным напрамкам дзейнасці якой служыць выпуск аўтамабільных шын. У Бабруйску вырабляюць звыш 300 тыпапамераў для грузавых, легкавых, вялікагрузных аўтамабіляў, самазвалаў, аўтобусаў, электратранспарту, трактароў. Брэнд «Белшына» вядомы на рынках больш як 60 краін свету. У 1999 г. «Белшына» заняла чацвёртае месца ў спісе вытворцаў звышбуйнагабарытных ЦМК-шын. Кампанія з'яўляецца пастаўшчыком шын для ГАЗ, КамАЗ, Caterpillar Inc, МАЗ, БелАЗ, МТЗ і іншых сусветных і айчынных брэндаў. 

Парк высокіх тэхналогій
www.рark.by

Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) быў створаны ў 2005 г. Ён стаў адным з галоўных цэнтраў свету ў галіне распрацоўкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій. Звыш 50 сусветных кампаній з'яўляюцца заказчыкамі беларускага ПВТ. Каля 85% вырабленага ў Беларусі ПЗ пастаўляецца за мяжу: у ЗША, ЕС, Канаду, СНД. У цяперашні час рэзідэнтамі ПВТ выступаюць 140 кампаній, сярод якіх EPAM Systems «Гейм Стрым» (цэнтр распрацоўкі Wargaming), Itransition, IBA IT Park, Viber Media і інш. 

«Санта Брэмар»
www.santa-bremor.by

Кампанія «Санта Брэмар» з'яўляецца адным з лідараў на прадуктовым рынку як Беларусі, так і ўсёй Усходняй Еўропы. У асартыменце прадпрыемства звыш 500 найменняў вырабаў з рыбы і морапрадуктаў. Сёння кампанія пастаўляе высакаякасныя тавары ў больш чым 15 краін свету (ЕС, Расія, ЗША, Ізраіль, Аўстралія і інш.). 

«Камунарка»
www.kommunarka.by

Шакаладнай фабрыцы «Камунарка» ўжо больш за сто гадоў. Векавыя традыцыі якасці і выкарыстанне выключна натуральнай сыравіны пры вытворчасці кандытарскіх вырабаў забяспечваюць брэнду сусветную вядомасць у розных кутках планеты (ЗША, Германія, Ізраіль, ААЭ і інш.).

«Савушкін прадукт»
www.savushkin.by

«Савушкін прадукт» — адна з найбольш буйных малочных і сокавых кампаній Беларусі. У асартыменце прадпрыемства больш за 200 найменняў вырабаў: смятана, тварог, малако, сметанковае масла, сыры, ёгурты, сокі і нектары. Брэнд «Савушкін прадукт» шырока вядомы ў краінах блізкага і далёкага замежжа. 

«Бабуліна крынка»
www.babushkina.by

Магілёўскі завод «Бабуліна крынка» з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі вытворцам малочнай прадукцыі. Кампанія за суткі апрацоўвае да 1700 тон малака. Пад маркай «Бабуліна крынка»  выпускаецца больш за 300 найменняў прадуктаў, якія паспяхова пастаўляюцца ў Расію, Казахстан, Украіну, Германію, Кітай, Іран.

«Беліта Вітэкс»
www.vitex.by

Заснаваная адносна нядаўна кампанія «Беліта Вітэкс» заваявала славу ў айчынных і замежных пакупнікоў, перш за ўсё, дзякуючы выкарыстанню ў касметычных сродках толькі натуральных кампанентаў. Кампанія выпускае больш за 50 ліній і 600 найменняў касметычных прадуктаў, у тым ліку прызначаных для прафесійнага догляду ў салонах прыгажосці і SPA-цэнтрах. На базе ўласнага навуковага цэнтра кампаніяй пастаянна вядуцца распрацоўкі новых рэцэптаў і формул касметыкі. 

Інфармацыя аб беларускіх экспарцёрах даступна для спампавання. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці