:

Палітычнае супрацоўніцтва

Беларусь і Іран усталявалі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 года. 8 сакавіка 1998 года адкрылася Пасольства Беларусі ў Тэгеране, а з лютага 2001 года ў Мінску працуе Пасольства Ірана.

Президент Беларуси А.Лукашенко и президент Ирана Х.Рухани, Циндао, 2018 г. Кантакты на вышэйшым узроўні

Краіны падтрымліваюць высокі ўзровень палітычных адносін. Адбыліся два візіта Прэзідэнта Беларусі ў Іран (1998 і 2006 гг.) і два візіта Прэзідэнта Ірана ў Беларусь (2004 і 2007 гг.). 9 ліпеня 2015 года на палях самітаў БРІКС і ШАС ва Уфе адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Ірана Хасанам Роўхані. Сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Ірана адбыліся 9 чэрвеня 2018 года ў рамках саміту ШАС у Ціндао, а таксама 14 лютага 2019 года ў Сочы сумесна з Прэзідэнтамі Расіі і Турцыі ў рамках трохбаковага саміту па пытаннях крызісу ў Сірыі.

16 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка з Прэзідэнтам Ірана Э.Раісі на палях саміту СКД ШАС у г.Душанбэ і 16 верасня 2022 г. у г.Самаркандзе.

22 – 23 лістапада 2022 г. адбыўся афіцыйны візіт у Іран Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Галоўчэнкі Р.А.

17 кастрычніка 2023 г. адбыўся візіт у Беларусь Першага Віцэ-прэзідэнта Ірана М.Мохбера.

Министр иностранных дел Ирана М.Д.Зариф и заместитель министра иностранных дел Беларуси А.Дапкюнас, Тегеран, 2019 г. Супрацоўніцтва міністэрств замежных спраў

У 2016 — 2018 гадах ажыццяўлялася Праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі, якая была падпісана ў лютым 2016 года ў Тэгеране. Міністэрства замежных спраў Беларусі і Ірана рэгулярна праводзяць палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў. 5 кастрычніка 2023 года у Мінску адбыўся шосты раўнд палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Ірана. Кіраўнікi беларускай і іранскай дэлегацый Яўген Шэстакоў і Алі Багеры Кані прадметна абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную праблематыку, падкрэслілі неабходнасць актыўна развіваць двухбаковае супрацоўніцтва. 

23 верасня 2021 г. у рамках удзелу ў мерапрыемствах 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Йорку Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макей правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Х.Амір Абдаллахіанам.

26 – 27 кастрычніка 2022 г. арганізаваны афіцыйны візіт у Іран Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У. У рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Іран 12 — 13 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Алейніка С.Ф. з Міністрам замежных спраў Ірана Х.Амір Абдалахіянам.

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь П.Соловьев и председатель Ассамблеи Исламского совета Исламской Республики Иран А.Лариджани, Тегеран, 2019 г. Міжпарламенцкае супрацоўніцтва

У лютым і жніўні 2017 года арганізаваны афіцыйныя візіты ў Іран Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча. 6 – 8 верасня 2018 года адбыўся візіт у Беларусь Парламенцкай дэлегацыі Ірана на чале са Старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані. Праведзены сустрэчы кіраўніка іранскай дэлегацыі з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка, Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мхаілам Мясніковічам і Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанка. У ходзе сустрэч бакі абмеркавалі стан і абмежавалі напрамкі палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана. 

Існуе міжпарламенцкая група дружбы Беларусі і Ірана. 11-12 чэрвеня 2019 года адбыўся візіт у Тэгеран дэлегацыі рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Ісламскай Рэспублікай Іран на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Паўлам Салаўёвым, у ходзе якога арганізаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі са старшынёй Сходу ісламскага савета Алі Ларыджані і сустаршынёй міжпарламенцкай групы дружбы Рамазаналі Собханифаром. 

5 жніўня 2021 г. у ходзе візіту ў Тэгеран адбылася сустрэча Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Андрэйчанкі У.П. з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Э.Раісі, а таксама са Старшынёй Сходу ісламскага савета М.-Б.Галібафам. 12 – 16 ліпеня 2021 г. адбыўся візіт парламенцкай дэлегацыі Ірана ў Беларусь на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскай рады Ірана па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі А.Амуі.

12 – 14 ліпеня 2022 г. арганізаваны візіт у г.Тэгеран беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале з кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ірана, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У.

Абмен візітамі на высокім узроўні

У 2017 годзе Іран наведалі намеснік Міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла, дэлегацыя канцэрна «Белнафтахім» і ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», Першы намеснік Міністра прамысловасці Генадзь Свідэрскі, Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыль. Таксама праведзены пасяджэнні рабочых груп па прамысловасці, сельскай гаспадарцы і транспарце.

9 — 10 кастрычніка 2023 года адбылося 16-е пасяджэнне Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. 

Супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках

Беларусь і Іран цесна супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках, аказваючы ўзаемную падтрымку «краінавым» кандыдатурам у ЭКАСАС, ЮНЕСКА, СПЧ ААН, Сусветным паштовым саюзе і інш. Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва ахоплівае больш за 30 міждзяржаўных і міжведамасных дагавораў.

Узаемадзеянне па міжрэгіянальнай лініі

Пабрацімскія сувязі ўстаноўлены паміж гарадамі-сталіцамі Менскам і Тэгеранам, Гомельскай вобласцю і правінцыяй Мазендаран, Магілёвам і Тебризом. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці