:

Біяграфія Пасла Беларусі ў Іране

ЛАЗАРЧЫК Юрый Іванавіч

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран

Нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1989 годзе скончыў Ваенны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «замежная мова (ангельская, фарсі)». У 2004 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя».

Працоўная дзейнасць

1980 – 1999 служба ва Узброеных сілах
2000 – 2002 першы сакратар, саветнік ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2002 – 2003 саветнік аддзела кадраў замежустаноў ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2003 – 2004 начальнік аддзела арганізацыйна-штатнай работы ўпраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2004 – 2005 памежны назіральнік Місіі АБСЕ ў Грузіі
2005 – 2007 палявы афіцэр-кіраўнік палявога офіса Цэнтра АБСЕ ў Таджыкістане
2007 – 2009 начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2009 – 2015 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2015 – 2016 старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран
З 2016 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран

Адзначаны медалём «За баявыя заслугі».
Валодае ангельскай мовай, фарсі, дары.
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці