Гандлёва-эканамічныя адносіны
За 33 годы дыпламатычных адносін Беларусь і Іран дасягнулі высокага ўзроўню эканамічнага ўзаемадзеяння, што пацвярджана рэгулярнымі кантактамі на ўзроўні кіраўніцтва краін.
Ажыццяўляецца абмен дэлегацыямі на ўзроўні міністраў і іх намеснікаў, экспертаў і прадстаўнікоў бізнесу ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту.
Важным фарматам развіцця супрацоўніцтва з'яўляецца Змешаная Беларуска-Іранская камісія па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, 18-е пасяджэнне якой адбылося 8 — 9 снежня 2025 г. у г.Тэгеране.