Парадак выдачы, абмену і падаўжэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294, пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту.
Грамадзянін, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама які выязджае за межы Рэспублікі Беларусь, абавязаны мець пашпарт незалежна ад узросту.
Выдача пашпарта ажыццяўляецца грамадзяніну:
- у сувязі з дасягненнем чатырнаццацігадовага ўзросту;
- непаўналетняму, які не дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, па заяве аднаго з яго законных прадстаўнікоў;
- пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта;
- для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.
Выдача і абмен пашпарта ажыццяўляюцца:
- грамадзяніну, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – органам унутраных спраў па месцы жыхарства грамадзяніна;
- грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь па месцы пастаноўкі на консульскі ўлік.
Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта грамадзянам, якія выехалі з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, аднаразова на тэрмін не больш за два гады.
Для выдачы пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве, прад’яўляюцца наступныя дакументы:
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту |
|
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта |
|
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь |
|
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
|
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту,ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
|
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
|
Абмен пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь.
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у звестках або адзнаках у пашпарце, израсходования лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці |
|
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
|
За выдачу (абмен) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, спаганяецца консульскі збор у памеры 40 еўра. Абмен пашпарта ў выпадку ўстанаўлення недакладнасцяў у даных або адзнаках у пашпарце, дапушчаных па віне органа, які выдаў пашпарт, ажыццяўляецца бясплатна. Выдача (абмен) пашпарты асобам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца бясплатна.
Абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, сканчэння лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці |
|
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту, у выпадку змены (перамены) прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у даных або адзнаках у пашпарце, адмовы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які атрымаў пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, ад выезду на пастаяннае пражыванне за межы Рэспублікі Беларусь |
|
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезду грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які раней пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь) |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
|
За абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, спагняецца консульскі збор у памеры 100 еўра. Абмен пашпарта ў выпадку ўстанаўлення недакладнасцяў у даных або адзнаках у пашпарце, дапушчаных па віне органа, які выдаў пашпарт, ажыццяўляецца бясплатна.
Выдача (абмен) пашпарта ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы (без уліку часу на дастаўку дакументаў дыпламатычнай поштай).
Тэрмін дзеяння пашпарта для пастаяннага пражывання, выдадзенага асобам, якія не дасягнулі 13-гадовага ўзросту, складае 5 гадоў, але не звыш дасягнення 14-гадовага ўзросту.
Тэрмін дзеяння пашпарта для пастаяннага пражывання, выдадзенага асобам, якія дасягнулі 13-гадовага ўзросту, але не дасягнулі 64-гадовага ўзросту, складае 10 гадоў.
Тэрмін дзеяння пашпарта для пастаяннага пражывання, выдадзенага асобам, якія дасягнулі 64 -, 99-гадовага ўзросту — да 100 -, 125-гадовага ўзросту адпаведна.
Аднаразовае падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь
дасягнуламу 14-гадовага ўзросту |
|
не дасягнуламу 14-гадовага ўзросту |
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
|
Падаўжэнне пашпарта ажыццяўляецца на працягу 1 месяца з дня падачы заявы.
Аднаразовае падаўжэнне пашпарта ажыццяўляецца максімум тэрмінам да 2 гадоў з дня заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.
За разгляд заявы аб аднаразовым падаўжэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спагняецца консульскі збор у памеры 20 еўра незалежна ад узросту грамадзяніна.
Важна!!! Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.