:

Парадак пастаноўкі на консульскі ўлік і зняцця з консульскага ўліку

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 года «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, абавязаны стаць на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання, а ў выпадку адсутнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь у дзяржаве пастаяннага пражывання – у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у іншай найбліжэйшай дзяржаве альбо ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (далей – пастаянны консульскі ўлік).

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — гэта пашпарт серыі «РР». Ён выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў альбо дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай Рэспублікі Беларусь пасля афармлення дазволу на пастаяннае жыхарства за мяжой.

Грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у замежнай дзяржаве і якія жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны зняцца з консульскага ўліку ў адпаведным дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў замежнай дзяржаве, маюць права звярнуцца да дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы Рэспублікі Беларусь з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (далей – часовы консульскі ўлік).

На часовы консульскі ўлік на тэрмін не больш чым на 2 года прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў краіны знаходжання і часова выехалі з Рэспублікі Беларусь, напрыклад, для працы за мяжой па кантракце, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, для навучання, праходжання практыкі або стажыроўкі ў навучальных установах і арганізацыях, для працяглага лячэння, а таксама якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў замежнай дзаржаве.

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік прадстаўляюцца:

  • заява;
  • пашпарт заяўніка;
  • адзін каляровы фотаздымак заяўніка, які адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы.
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік прадстаўляюцца:

  • заява;
  • пашпарт заяўніка;
  • адзін каляровы фотаздымак заяўніка, які адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на часовае пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы.

Для зняцця з консульскага ўліку прадстаўляюцца:

  • заява;
  • пашпарт заяўніка.

У выпадку пастаноўкі на пастаянны альбо часовы консульскі ўлік, а таксама зняцця з консульскага ўлiку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дакументы (павінны быць аформленыя на непаўналетняга) падае законны прадстаўнік (у тым ліку бацька ці маці) непаўналетняга. Пры гэтым дадаткова прадстаўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Консульскі збор за пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік складае 10 еўра. Консульскі збор за пастаноўку на часовы консульскі ўлік не спаганяецца.

Пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, адбываецца бясплатна.

Зняцце з консульскага ўліку, як асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, так і асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, адбываецца бясплатна.

Тэрмін пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы – пры асабістым звароце, 10 дзён з дня падачы заявы – пры накіраванні дакументаў поштай.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці