Адукацыя ў Беларусі
Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь развіваецца з улікам сусветных тэндэнцый, забяспечвае патрэбы інавацыйнай эканомікі і з'яўляецца асноўнай крыніцай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў.
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь атрыманне адукацыі забяспечвае 51 установа вышэйшай адукацыі, з якіх 42 – дзяржаўныя, 9 – прыватныя, а атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 215 дзяржаўных і 12 прыватных устаноў.
Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь забяспечваецца якасная падрыхтоўка спецыялістаў I-ай і II-ой ступеняў вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура, дактарантура), праводзяцца навуковыя даследванні, вырабляюцца ўзоры інавацыйнай навукаёмістай прадукцыі.
Пасля афіцыйнага далучэння Беларусі да Балонскага працэсу ў траўні 2015 года пашырыўся спектр магчымасцяў атрымання адукацыі замежнымі грамадзянамі. Даступныя кошты навучання, чыстае навакольнае асяроддзе, насычанае культурнае жыццё, стабільнае становішча ўнутры краіны, а таксама выгаднае геаграфічнае становішча ў Еўропе робяць навучанне ў Беларусі прывабным.
У студэнтаў беларускіх устаноў адукацыі маецца выдатная магчымасць навучацца па шырокаму спектру спецыяльнасцяў, а таксама займацца навуковымі даследаваннямі. Падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца па 15 профілях адукацыі, якія ўключаюць 384 спецыяльнасці. Структура спецыяльнасцяў пастаянна ўдасканальваецца: з'явіліся новыя спецыяльнасці, звязаныя з развіццём сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, атамнай энергіі, робататэхнікі, засваеннем космасу і інш.
Навучанне на розных спецыяльнасцях у беларускіх установах адукацыі ажыццяўляецца з выкарыстаннем сучасных методык і тэхналогій.
Як стаць студэнтам установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь?
Для замежных грамадзян працуе Інфармацыйна-кансультацыйны цэнтр па пытаннях атрымання адукацыі і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь на базе Цэнтра міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
г. Мінск, вул. Караля 12, офіс 9
Тэл .: +375 17 306 52 59, +375 17 306 52 71, +375 29 691 38 08,
+375 29 691 38 08 (Telegram, Viber, WeChat, WhatsApp)
Факс: +375 17 200 50 19
Skype: intcenterby
E-mail: edu@intcenter.by
Падрабязная інфармацыя пра паступленне ў беларускія ўстановы вышэйшай адукацыі таксама размешчана на сайце studyinby.com.