Біяграфія Пасла Беларусі ў Іране
КАЛЬЦОЎ Дзмітры Вячаслававіч Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран |
Нарадзіўся 1 верасня 1971 года ў горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь.
У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка», у 1994 годзе — Міжнародную акадэмію менеджменту па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», у 1998 годзе — Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
1994 – 1996 |
вядучы спецыяліст Міністэрства знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь |
1998 – 1999 |
галоўны спецыяліст аддзела краін Еўропы і СНД упраўлення рэгіянальнага супрацоўніцтва, загранустаноў і выставак Міністэрства знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь |
1999 – 2001 |
саветнік, начальнік аддзела Афрыкі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2001-2006 | саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі |
2006-2008 | саветнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2008 – 2012 | саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя |
2012 – 2013 | саветнік упраўлення Азіі, Афрыкі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2013 – 2017 | саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран |
2017 – 2018 | намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі і Акіяніі ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2018 – 2019 | намеснік начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
2020-2021 | начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
з 2021 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран |
Адзначаны юбілейным медалём «100 год дыпламатычнай службе Рэспублікі Белаурсь».
Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Жанаты. Мае сына.