:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Іране са старшынёй Палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахтаў і сельскай гаспадаркі Ірана

26.10.2021 г.

25 кастрычніка 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся са старшынёй Палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахтаў і сельскай гаспадаркі Ірана Галамхусейнам Шафеі.

Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама першачарговых крокаў па нарошчванню сувязяў паміж дзелавымі коламі абедзвюх краін. Дасягнута дамоўленасць аб далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Ірана.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці