:

Сустрэча Пасла Беларусі ў Міністэрстве аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана

08.02.2021 г.

8 лютага 2021 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка ў Міністэрстве аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва міністэрстваў аховы здароўя дзвюх краін, закранута сфера ўзаемадзеяння ў галіне фармакалогіі, у прыватнасці вытворчасць, зварот і рэгістрацыя лекавых сродкаў. Бакамі таксама былі акрэслены падыходы ў рамках прапрацоўкі пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці