Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Іране з Міністрам спорту і па справах моладзі
10.07.2023 г.10 ліпеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам спорту і па справах моладзі Ірана Саедам Хамідам Саджадзі.
Бакі разгледзелі тэматыку беларуска-іранскага ўзаемадзеяння ў спартыўнай сферы, абмеркавалі іншыя актуальныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Абмеркаваны пытанні ўдзелу спартыўных каманд абедзвюх краін у спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі і Іране.