Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Іране з Міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана
19.09.2022 г.19 верасня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана Махамадам Мехдзі Эсмаілі.
Падчас размовы бакі адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння ў галіне культуры. Абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, прымеркаваных да трыццацігадовай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Асаблівая ўвага надзелена ўдзелу прадстаўнікоў Ірана ў XXVIII Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».