:

Аб паездцы Пасла Беларусі Д.Кальцова ў правінцыю Хармазган

10.05.2022 г.

7 – 8 мая 2022 г. адбылася паездка Пасла Беларусі ў Іране Кальцова Д.В. у правінцыю Хармазган, г.Бендэр – Абас, свабодную эканамічную зону па горназдабычы і металургіі «Персідскі заліў», порт Шахід Раджаі.

Праведзены сустрэчы кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Іране з губернатарам правінцыі Хармазган М.Доўсці, мэрам г.Бендэр – Абас М.Нубані, старшынёй Палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі правінцыі Хармазган, кіраўніком порта Шахід Раджаі, кіраўніцтвам і выкладчыкамі ўніверсітэта «Хармазган», а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў.

У ходзе візіту адбыліся канструктыўныя перагаворы аб перспектывах супрацоўніцтва і развіцця рэгіянальных сувязей паміж Гродзенскай вобласцю і правінцыяй Хармазган. Бакі абмеркавалі пытанні гандлёвага, эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі.

Прадстаўнікі Пасольства азнаёміліся з патэнцыялам правінцыі ў галіне сельскай гаспадаркі, развіццём турыстычнай сферы і гарадской інфраструктуры.

Бакамі пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў у розных напрамках. Вызначаны першачарговыя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне доўгатэрміновых устойлівых адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці