Аб сустрэчы Пасла Д.Кальцова ў Іране з Кіраўніком ГПП Ірана
27.02.2024 г.27 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Кіраўніком Палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі Ісламскай Рэспублікі Іран Самадам Хасан Задэ. Бакамі разгледжаны пытанні функцыянавання беларуска-іранскага дзелавога савета, а таксама працэс імплементацыі палажэнняў Мемарандума аб узаемаразуменні паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін, падпісанага на палях афіцыйнага візіту ў Іран Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2022 года.
Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю прамога ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасці абедзвюх дзяржаў, правядзенню двухбаковых B2B-сустрэч у розных фарматах і сістэматычнаму ўдзелу дэлегацый дзвюх краін у выставачных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі і Іране.