:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Кальцова у Сходзе ісламскай рады Ірана

05.12.2021 г.

29 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран Абольфазлам Амуі.

У ходзе гутаркі бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Вызначаны асноўныя мерапрыемствы па ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж парламентамі Беларусі і Ірана.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці