:

Аб паездцы Пасла Беларусі Дзмітрыя Кальцова ў правінцыю Мазандаран

11.05.2022 г.

11 мая 2022 г. адбылася паездка Пасла Беларусі ў Іране Кальцова Д.В. у правінцыю Мазандаран, г. Сары і порт Амір – Абад.

Праведзены сустрэчы кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Іране з губернатарам правінцыі Мазандаран М.Хасейніпурам, кіраўніцтвам порта Амір – Абад, а таксама з генеральным дырэктарам прадпрыемства па вытворчасці паперы і дрэваапрацоўцы «Мазандаран».

Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей паміж Гомельскай вобласцю і правінцыяй Мазандаран, развіцця дзелавых адносін па лініі гандлёва-прамысловых палат.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці