:
BE

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на выставе " Iran Agrofood»

09.06.2022 г.

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена на Міжнароднай выставе сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці «Iran Agrofood», якая пройдзе 17 – 20 чэрвеня 2022 г. у Тэгеранскім Міжнародным выставачным цэнтры.

У рамках Нацыянальнай экспазіцыі Кандытарская фабрыка «Віцьба» прапануе сухія сняданкі, вафельныя і бісквітныя вырабы. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае больш за 100 найменняў.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць інавацыйныя распрацоўкі па наступных кірунках:

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі прапануе шэраг ветэрынарных прэпаратаў і біядабавак на аснове наначасціц для сельскагаспадарчых жывёл, а таксама біяаналаг лактаферыну чалавека.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні прадставіць лінейку нізкабялковых харчовых прадуктаў са зніжаным утрыманнем фенілаланіна. У тым ліку, падведамнае прадпрыемства Інстытут мяса-малочнай прамысловасці прадставіць биоконсерванты і новыя віды сухіх заквасак для харчовай прамысловасці, у тым ліку функцыянальнага прызначэння (з паніжаным утрыманнем бялку, спецыяльна распрацаваны для людзей, якія пакутуюць такім захворваннем, як фенілкетанурыя).

Інстытут пладавоцтва НАН Беларусі прадставіць тэхналогіі размнажэння in vitro пладовых, ягадных, фундука і вінаграда.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству прапануе найноўшыя гатункі сельскагаспадарчых культур з высокім патэнцыялам прадуктыўнасці і ўраджайнасці.

Новыя віды мінеральных угнаенняў, тэхналогіі перапрацоўкі сельскагаспадарчых адходаў з вытворчасцю будаўнічых і кампазіцыйных матэрыялаў, тэхналогіі перапрацоўкі расліннай сыравіны і лекавых траў з атрыманнем біялагічна актыўных дабавак, новыя метады аналізу якасці лёну і льнопрадукцыі прадставіць Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.

Дэзінфікуючыя склады для сельскагаспадарчых памяшканняў, біяпрэпараты для раслін, ветэрынарныя прэпараты для сельскагаспадарчых і хатніх жывёл, тэхналогіі вытворчасці харчовых ўпаковачных плёнак, фітасолі і функцыянальныя харчовыя дабаўкі прадставіць Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Распрацоўкі ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання: тэхналогіі і абсталяванне аднаўлення зношаных дэталяў машын і механізмаў, спецыяльныя пакрыцці для павышэння зносаўстойлівасці дэталяў сельскагаспадарчай тэхнікі прадставіць Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Унікальныя распрацоўкі ў галіне харчовай прамысловасці: тэхналогіі вырабу агароднінных кансерваў, дзіцячага харчавання, напояў, маянэзу і кетчупа з натуральнай высакаякаснага мясцовай сыравіны, вітамінна-мінеральныя прэміксы і канцэнтраты, абагачальныя фітакампазіцыі, тэхналагічныя дабаўкі для хлебабулачных вырабаў і паўфабрыкатаў, прадукцыя з пророщенного збожжа для хлебапякарнай галіны прадставіць Беларускі дзяржаўны універсітэт харчовых і хімічных тэхналогій.

Запрашаем Вас наведаць Беларускую экспазіцыю на выставе “Iran Agrofood” 17-20 чэрвеня 2022 г., стэнд 38.8.1, хол 38 Тэгеранскага міжнароднага выставачнага цэнтра.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці