:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Іране Д.Кальцова з Міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана

13.03.2024 г.

13 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана Махамадам Мехдзі Эсмаілі.

Бакі прадметна разгледзелі выкананне комплексу мерапрыемстваў у рамках святкавання трыццацігадовай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іранам. Вызначаны далейшыя крокі па развіццю ўзаемадзеяння ў галіне кінематаграфіі, выяўленчага мастацтва, абмену вопытам у сферы падрыхтоўкі кадраў. Прапрацаваны асноўныя падыходы да арганізацыі Дзён беларускай культуры ў Іране і Дзён іранскай культуры ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці