:

Аб удзеле Пасла ў форуме па пытаннях эканамічнай дыпламатыі Ірана і ЕАЭС

27.01.2021 г.

27 студзеня 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык прыняў удзел у форуме па пытаннях эканамічнай дыпламатыі Ірана і ЕАЭС, які быў арганізаваны Гандлёва-прамысловай палатай Тэгерана.

На цырымоніі адкрыцця форуму выступілі кіраўнік ГПП Тэгерана Масуд Хансары, Міністр энергетыкі Ірана і адказны за ўзаемадзеянне з ЕАЭС у рамках Часовага пагаднення, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю, Рэза Ардаканіян, намеснік міністра замежных спраў Ірана па пытаннях эканамічнай дыпламатыі Сеед Расул Махаджэр, намеснік міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю і кіраўнік арганізацыі развіцця гандлю Хамід Задбум і намеснік міністра эканомікі і фінансаў, кіраўнік Мытні Ірана Мехдзі Мірашрафі.

У форуме таксама прынялі ўдзел паслы краін-членаў ЕАЭС — Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі і Расіі, якія адказалі на найбольш актуальныя пытанні па тэматыцы супрацоўніцтва краін ЕАЭС з Іранам.

У рамках форуму былі арганізаваны дыскусійныя панэлі, якія закранулі тэмы банкаўскіх і фінансавых аперацый; лагістыкі і перавозкі; правілаў, патрабаванняў і абавязацельстваў будучага пагаднення аб свабодным гандлі; супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва і інжынерыі, IT, прамысловасці і энергетыцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці