:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Дз.Кальцова з Міністрам сельскагападарчага Джыхаду Ірана

22.11.2021 г.

22 лістапада 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам сельскагаспадарчага Джыхаду Ісламскай Рэспублікі Іран Сяйедам Джавадам Садаці Нежадам.

Суразмоўцы ў сяброўскай атмасферы прадметна разгледзелі шляхі пашырэння беларуска-іранскіх сувязяў у галіне сельскай гаспадаркі. Бакі падкрэслілі пазітыўную дынаміку ўзаемадзеяння ў вырашэнні актуальных пытанняў супрацоўніцтва паміж профільнымі міністэрствамі, узгаднілі першачарговыя крокі па падрыхтоўцы і выкананні сумесных праектаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці