Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей — Закон) зварот у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран (далей - Пасольства) можа быць ажыццёўлен у пісьмовай, электроннай ці вуснай форме.
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове (артыкул 12 Закона).
Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Пасольства па наступным адрасе:
Zaferaniyeh, Fallahi st., Shahid Taheri st., Aban st., Azar alley, №1, Tehran, Iran. PC 1988793483
Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты iran@mfa.gov.by або праз форму ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Пасольства.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), і юрыдычных асоб Пасольствам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.
У адпаведнасці з Законам электронны зварот - гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо праз форму ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).
Электронныя звароты, якія паступілі ў Пасольства, падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
Да электронных зваротах, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Заяўнік мае права адазваць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (артыкулы 16 і 25 Закона).
Адказы (паведамлення) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, якія ўказаны ў электронных зваротах.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
- заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
- ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).
У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу паступаюць ад розных заяўнікаў і носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва Пасольства або асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Пасольства ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (артыкул 25 Закона).
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў Пасольства, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней 1 месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).
Пры парушэнні патрабаванняў частак першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, вызначаным пунктам 4 артыкула 15 Закона, калi:
- адсутнічае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- адсутнічае назва і (або) адрас арганізацыі альбо пасады асоб, якім накіроўваецца зварот;
- адсутнічае поўная назва юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- адсутнічае сутнасць звароту;
- змяшчае тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі МЗС;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю — Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Адказ Пасольства на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, вызначаным заканадаўствам.
Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі было прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
Разгляд вышэйстаячай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам для разгляду зваротаў.
Форма электроннага звароту грамадзян
Форма электроннага звароту юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў