Як трапіць у Беаларусь
Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, мае агульныя межы з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй. Прыехаць у краіну можна авіа-, чыгуначным і аўтамабільным транспартам.
Авіа
Большая частка падарожнікаў трапляе ў Беларусь паветраным транспартам. Аэрапорты ёсць у кожным абласным горадзе, усе яны выкарыстоўваюцца для міжнародных палётаў.
Найбуйнейшы ў краіне Нацыянальны аэрапорт «Мінск» размешчаны амаль у 30 км ад сталіцы. Пасля пашпартнага кантролю да горада можна дабрацца на аўтобусе (курсіруе кожную гадзіну), таксі (каля 20 еўра) альбо аўтамабілі напракат.
Рэйсы ў Мінск прапануе шэраг авіякампаній, у тым ліку:
- «Люфтганза» (Германія)
- «Аўстрыйскія авіялініі» (Аўстрыя)
- «ЛОТ» (Польшча)
- «Эль Аль» (Ізраіль)
- «Этыхад Эрвейс» (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты)
- «Туркменістан Айрлайнс» (Туркменістан)
- «Аэрасвіт Айрлайнс» (Украіна)
- «Аэрафлот» (Расія)
- «S7 Эйрлайнс» (Расія)
- «ЮТэйр» (Расія)
- «Чэшскія авіялініі» (Чэхія)
- «ЭйрБалтык» (Латвія) і інш.
Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» валодае сучасным паркам паветраных судоў, якія адпавядаюць патрабаванням агульнасусветных стандартаў па тэхнічнай бяспекі, шумах. У іх ліку Boeing 737-500, Boeing 737-300, CRJ-100/200 LR, Ту-154М, Embraer 175.
Асноўныя аэрапорты маршрутнай сетцы «Белавія»:
- Aмстердам
- Астана
- Баку
- Батумі
- Бейрут
- Берлін
- Варшава
- Вена
- Гановер
- Екацерынбург
- Ерэван
- Калінінград
- Кіеў
- Костанай
- Ларнака
- Лондан
- Манчэстэр
- Мілан
- Масква
- Парыж
- Прага
- Рыга
- Рым
- Санкт-Пецярбург
- Сочы
- Стамбул
- Стакгольм
- Талін
- Тбілісі
- Тэль-Авіў
- Франкфурт
- Хельсінкі
Чыгунка
Прыехаць у Беларусь на цягніку можна практычна з любога буйнога горада Еўропы і СНД. Пасажырскія чыгуначныя зносіны звязваюць рэспубліку з Амстэрдамам, Базелем, Франкфуртам-на-Майне, Берлінам, Кёльнам, Варшавай, Прагай, Браціславай, Будапештам, Варнай, Бухарэстам, Венай і інш., а таксама са сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы і Казахстана.
Маршрутная сетка ўнутры краіны ахоплівае больш за 2100 населеных пунктаў.
У рэспубліцы ёсць 21 буйны чыгуначны вакзал з развітой інфраструктурай і комплексам сэрвісных паслуг для пасажыраў.
Аўтобус
Большасць міжнародных аўтобусных рэйсаў у Беларусь прыбываюць да Цэнтральнага аўтавакзала.
Аўтобусныя маршруты звязваюць сталіцу Беларусі з такімі краінамі, як:
- Бельгія
- Германія
- Італія
- Літва
- Латвія
- Нідзерланды
- Польшча
- Расія
- Украіна
- Францыя
- Чэхія
- Эстонія.
Акрамя таго, рэйсы па міжнародных маршрутах ажыццяўляюцца з абласных і раённых цэнтраў Беларусі.
Аўтамабіль
Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Усходам, рэгіёны Чарнаморскага ўзбярэжжа з краінамі Балтыйскага мора. Тэрыторыю Беларусі перасякаюць два транс'еўрапейскіх транспартных калідора: нумар II (Захад — Усход) і нумар IX (Поўнач — Поўдзень) з адгалінаваннем IXВ.
Аўтамабільная дарога М-1 / Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі з'яўляецца участкам транс'еўрапейскага транспартнага калідора нумар II (Берлін — Варшава — Мінск — Масква — Ніжні Ноўгарад), які злучае Германію, Польшчу, Беларусь і Расію. Сёння аўтамабільная дарога М-1 / Е30 па тэхнічных параметрах адпавядае міжнародным стандартам, на ёй прымяняюцца самыя сучасныя тэхналогіі і сродкі арганізацыі дарожнага руху. Большай яе частцы нададзены статус дарогі для аўтамабіляў, а значыць, тут павялічана дазволеная максімальная хуткасць руху да 120 км/г.
Аўтамабільная дарога М-8 / Е95 мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны перасякае тэрыторыю рэспублікі з поўначы на поўдзень, мае працягласць 456 км і з'яўляецца участкам транс'еўрапейскага транспартнага калідора нумар IX, які злучае Фінляндыю, Літву, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.
Адгалінаванне калідора IХВ Гомель — Мінск — Вільнюс — Клайпеда забяспечвае выхад з абласцей Усходняй Украіны і Цэнтральнай Расіі да спецыялізаваных марскіх партоў Клайпеды, Вентспілса і Калінінграда.
Іншыя важныя ў міжнародным дачыненні аўтамабільныя магістралі:
- М-3 Мінск — Віцебск
- М-4 Мінск — Магілёў
- М-5 / E 271 Мінск — Гомель
- М-6 / E 28 Мінск — Гродна
- М-7 / E 28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі
- М-10 Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын
- М-11 / E 85 Мяжа Літоўскай Рэспублікі — Ліда — Слонім — Быцень
- М-12 / E 85 Кобрын — мяжа Украіны (Макраны).
УВАГА! З 1 жніўня 2013 года ў Беларусі працуе сістэма электроннага збору платы за праезд па некаторых беларускіх дарогах. З падрабязнай інфармацыяй аб платных дарогах Беларусі можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.