:

Культурнае супрацоўніцтва

Базавым двухбаковым дакументам у сферы культуры з'яўляецца Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі, адукацыі, спорту і турызму паміж Урадам Беларусі і Урадам Ірана, які быў падпісаны 14 ліпеня 1995 года ў Мінску.

Дні культуры

У 2003 годзе прайшлі Дні культуры Беларусі ў Іране. У рамках мерапрыемства ў Тэгеране выступілі Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, заслужаныя артысты Беларусі В.Громаў і Я.Навуменка, а таксама арганізаван прагляд беларускіх фільмаў.

У 2005, 2010 і 2011 гг. прайшлі Дні культуры Ірана ў Беларусі, падчас якіх Беларусь наведалі каля 100 дзеячаў культуры з Ірана: майстры па вырабе дываноў ручной працы, акцёры тэатра, майстры іранскага танца, пантамімы, каліграфіі, народных касцюмаў. Былі праведзены выставы персідскіх дываноў, іранскага жывапісу і фатаграфіі, а таксама майстар-класы па асобных відах іранскага мастацтва. 

Удзельнікі конкурсу мастацкіх перакладаў «Літаратурны мост» з Паслом Беларусі ў Іране Ю.І.Лазарчыкам і супрацоўнікамі Пасольства Беларусі ў Іране, 2019 г., ТэгеранКонкурс мастацкіх перакладаў «Літаратурны мост»

16 чэрвеня 2019 года ў Тэгеране пад кіраўніцтвам Пасольства Беларусі ў Іране адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 1-га беларуска-іранскага конкурса мастацкіх перакладаў «Літаратурны мост». 30 студэнтаў іранскіх універсітэтаў, якія вывучаюць рускую мову і цікавяцца культурай Беларусі, перакладалі вершы беларускіх пісьменнікаў. Галоўныя прызёры конкурса атрымалі магчымасць наведаць Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці