:

Асаблівасці бязвізавага ўезду ў Іран для турыстаў

4 лютага 2024 г. набыло моц рашэнне Савета Міністраў Ірана ад 13 снежня 2023 г. №H61415T/174652 аб прымяненні ў аднабаковым парадку бязвізавага ўезду ў Іран замежных грамадзян з 28 краін (уключаючы Рэспубліку Беларусь) у турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак ( уключна), не больш за 1 уезд у кожныя 6 месяцаў: ААЭ, Бахрэйн, Саудаўская Аравія, Катар, Кувейт, Узбекістан, Кыргызстан, Туніс, Маўрытанія, Танзанія, Зімбабвэ, Маўрыкій, Рэспубліка Сейшэлы, Інданезія, В'етнам, Бразілія, Перу, Куба, Мексіка, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Харватыя, Беларусь, Індыя (для грамадзян Індыі толькі праз аэрапорт).

Міністэрства замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран асабліва падкрэслівае, што правам на аднаразовы ўезд у Іран і знаходжанне на працягу 15 дзён у перыяд 6 месяцаў будуць валодаць толькі тыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць звычайнымі пашпартамі і маюць намер наведаць Іран у турыстычных мэтах.

Тэрмін 15-дзённага знаходжання падоўжыць немагчыма!!!

Патрабаванні аб наяўнасці пацверджанага браніравання гасцініцы або дагавора аб аказанні турыстычных паслуг іранскім бокам афіцыйна не заяўлены.

Па працоўнай інфармацыі консульскай службы МЗС Ірана, патрабаванні да ўезду турыстаў з Республікі Беларусь заключаюцца ў наступным:

1. Мэта паездкі павінна быць выключна турыстычнай.

Замежны турыст павінен мець уяўленне аб праграме свайго турыстычнага падарожжа, наяўнасці кантактнай асобы ў Іране!

2. Тэрмін знаходжання ў межах адной паездкі — не больш за 15 сутак (тэрмін знаходжання падоўжыць немагчыма);

3. Максімальная частата паездак — 1 раз у 6 месяцаў;

4. Тэрмін дзеяння звычайнага пашпарта — не менш за 6 месяцаў на дату ўезду;

5. Колькасць свабодных старонак у пашпарце — не менш за дзве;

6. Наяўнасць білета ў Іран (маецца на ўвазе білет туды-назад у рамках 15 сутак).

7. Наяўнасць страхавога поліса абавязковая.

Перад здзяйсненнем турыстычнай паездкі ў Іране Амбасада рэкамендуе азнаёміцца з Рэкамендацыямі па знаходжанні беларускіх грамадзян у Іране.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці