:

Абавязковае медыцынскае страхаванне іншаземных грамадзян

Для атрымання візы і перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна мець страхавы поліс замежнай дзяржавы, які адпавядае вызначаным патрабаванням, або заключыць дагавор медыцынскага страхавання ў пунктах пропуску.

Пры адсутнасці ў замежных грамадзян страхавых полісаў (страхавых картак), якія адпавядаюць пазначаным патрабаванням і іх адмове заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання ў пункце пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, размешчаным у міжнародных аэрапортах, гэтым замежным грамадзянам адмаўляецца ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі.

Крытэрыі, якім павінен адпавядаць дагавор медыцынскага страхавання:

  • змяшчаць найменне замежнай страхавой арганізацыі і ўказанне на месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага асістанса, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
  • распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
  • прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10000 Еўра.

Наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання можа пацвярджацца страхавым полісам, страхавой карткай ці іншым дакументам, які змяшчае інфармацыю аб дагаворы медыцынскага страхавання.

Праверка наяўнасці ў замежных грамадзян дагавора медыцынскага страхавання, які адпавядае ўстаноўленым крытэрыям, ажыццяўляецца пры выдачы віз, а ў замежных грамадзян, якім дазволены бязвізавы ўезд, — у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

У страхавым полісе альбо страхавой картцы, што прад'яўляюцца замежным грамадзянінам на мяжы, павінны быць указаны:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна, магчыма ўказанне ў адным страхавым полісе некалькіх застрахаваных замежных грамадзян, якія сумесна ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь, альбо да страхавога поліса можа быць прыкладзены спіс застрахаваных замежных грамадзян, на якіх распаўсюджваецца дзеянне дагавора медыцынскага страхавання;
  • тэрмін дзеяння дагавора страхавання (можа быць паказана пачатак і заканчэнне страхавання),
  • тэрыторыя дзеяння — Рэспубліка Беларусь альбо ўвесь свет.

Страхавыя карткі без указання сумы страхавання прымаюцца з тэрыторыяй дзеяння на ўвесь свет.

Патрабаванні да тэрміну дзеяння дагавора медыцынскага страхавання пры выдачы замежным грамадзянам доўгатэрміновай уязной візы:

  • дагавор медыцынскага страхавання павінен дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь. Такім чынам, замежны грамадзянін, які неаднаразова наведвае Рэспубліку Беларусь, мае права заключыць дагавор медыцынскага страхавання на кожную паездку, таксама магчыма выдача доўгатэрміновай уязной візы замежным грамадзянам пры наяўнасці ў іх дагавора медыцынскага страхавання на першую паездку.

Пералік асоб, якія не падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню:

  • грамадзяне дзяржаў, з якімі дзейнічаюць міжнародныя дамовы, якія рэгулююць пытанні аказання бясплатнай хуткай медыцынскай дапамогі (грамадзяне Расійскай Федэрацыі);
  • грамадзяне дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якім хуткая медыцынская дапамога аказваецца бясплатна ў адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісаным у г. Маскве 27 сакавіка 1997 года (грамадзяне Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан, Украіны).

Узаемадзеянне арганізацый аховы здароўя з беларускімі страхавальнікамі і медыцынскім асістансам пры звароце замежнага грамадзяніна па медыцынскую дапамогу:

пры звароце замежнага грамадзяніна ў медыцынскую ўстанову альбо ў выпадку дастаўкі яго ў такую ўстанову на машыне хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі медыцынскі персанал абавязаны:

  • устанавіць асобу замежнага грамадзяніна;
  • высветліць, ці мае замежны грамадзянін страхавы поліс або дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, які адпаведнае крытэрыям, на выпадак аказання яму хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • паведаміць па тэлефоне, указаным у страхавым полісе, або па вядомым тэлефоне адпаведнаму страхоўшчыку аб паступленні застрахаванай асобы ў медыцынскую ўстанову, а таксама нумар яго страхавога поліса-пры наяўнасці ў замежнага грамадзяніна дагавора абавязковага медыцынскага страхавання;
  • паведаміць па тэлефоне медыцынскаму асістансу або страхоўшчыку аб паступленні застрахаванай асобы ў медыцынскую ўстанову, Найменне замежнай страхавой арганізацыі, з якой у замежнага грамадзяніна заключаны дагавор медыцынскага страхавання, нумар дагавора медыцынскага страхавання (страхавога поліса) — пры наяўнасці ў замежнага грамадзяніна дагавора медыцынскага страхавання.

Такім чынам, калі замежны грамадзянін заключыў дамову абавязковага медыцынскага страхавання, гэта значыць мае страхавы поліс Белдзяржстраху альбо Белэксімгарант, паведамляць пра паступленне замежнага грамадзяніна ў арганізацыю аховы здароўя медыцынскім работнікам варта адпаведнаму страхоўшчыку: пры наяўнасці страхавога поліса, выдадзенага Белдзяржстрахам, — Белдзяржстраху (кругласутачныя кантактныя тэлефоны: +375 17 252 48 90, моб. +375 29 231 42 24 (МТС), +375 25 741 42 24 (Лайф), +375 44 741 42 26 (Velcom), пры наяўнасці страхавога поліса, выдадзенага Белэксімгарант — Белэксімгарант (кантактны тэлефон: + 375 173 60 21 21).

Калі замежны грамадзянін заключыў дагавор медыцынскага страхавання, гэта значыць мае страхавы поліс, страхавую картку і (або) іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй, то паведамляць пра паступленне замежнага грамадзяніна ў арганізацыю аховы здароўя медыцынскім работнікам варта медыцынскаму асістансу альбо Белдзяржстраху, «Белэксімгарант» па ўказаных вышэй тэлефонах.

Медыцынскі асістанс, створаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб страхавой дзейнасці, зарэгістраваны Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам ад 16 чэрвеня 2014 г. у форме закрытага акцыянернага таварыства «Ваш Асістанс» (ЗАТ «Ваш Асістанс») (пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі №192289319).

Кантактныя тэлефоны медыцынскага асістанс ЗАТ «ваш Асістанс» +375 17 392 22 93, +375 29 639 22 29.

Заканадаўства ў сферы медыцынскага страхавання замежных грамадзян:

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530.
  • Пагадненне аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанай у г. Маскве 27 сакавіка 1997 года.
  • Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі Аб Парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь ва ўстановах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і грамадзянам Расійскай Федэрацыі ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2006 года. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці