:

Парадак афармлення віз на ўезд у Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ад  4 студзеня 2010 года іншаземец можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за мяжу пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065, устаноўлены віды віз і парадак іх выдачы.

Органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск».

За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памерах, устаноўленых Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для грамадзян Ісламскай Рэспубліцы Іран пры атрыманні ўездных віз дзейнічаюць ільготныя тарыфы консульскіх збораў для асобных катэгорый віз.

За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памерах, устаноўленых Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для грамадзян некаторых краін у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць ільготныя тарыфы консульскіх збораў.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:

  • B – транзітная, сапраўдная на працягу 2 дзён;
  • C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
  • D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя  і шматразовыя.

Для атрымання ўязной візы іншаземец падае ў органы выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:

  1. адзін экзэмпляр візавай анкеты на бланку паводле зацверджанай формы;
  2. адзін фотаздымак (памер 35 х 45 мм, анфас, на роўным светлым фоне, выразнасць высокай якасці, без складак і чарніла, 70–80 адсоткаў вертыкальнага размеру здымка павінен займаць твар, даўнасць здымка – не больш за 6 месяцаў);
  3. дакумент для выезду за мяжу;
  4. дакументы візавай падтрымкі;
  5. дадатковыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы ўязной візы (па патрабаванні консульскай службовай асобы);
  6. дагавор абявязковага медыцынскага страхавання;
  7. пацвярджэнне аб аплаце консульскага збору.

Рашэнне па хадайніцтве іншаземца аб выдачы ўязной візы прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў, вынікаў праведзенай праверкі і суразмоўя на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы хадайніцтва (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён) і з’яўляецца канчатковым.

Консульская службовая асоба мае права скараціць кратнасць і тэрмін дзеяння візы, падоўжыць тэрмін разгляду хадатайніцтва.

Консульская службовая асоба не абавязана называць прычыны адмовы ў выдачы візы.

Пры адмове ў выдачы візы консульскі збор за разгляд візавага пытання не вяртаецца.

Іншаземцы могуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем месц, для наведвання якіх патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, і аб'ектаў, для ўезду на тэрыторыю якіх і знаходжанні на ёй патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца адміністрацыямі гэтых аб'ектаў. Пад такімі месцамі разумеюцца ў тым ліку пагранічная зона і пагранічная паласа.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці