Тыпы ўязных віз і дакументы візавай падтрымкі
У якасці дакументаў візавай падтрымкі, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы паездкі, органам выдачы ўязных віз прадстаўляюцца наступныя дакументы ў залежнасці ад мэты візіту:
транзітная віза (тып В) з правам адна-, двух- або шматразовага транзіту праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 2 дзён;
кароткатэрміновая віза (тып С) тэрмінам дзеяння да 90 дзён з правам адна-, двух- або шматразовага ўезду і правам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён:
- дзелавая паездка, удзел у спартыўных/культурных мерапрыемствах;
- турызм;
- па прыватных справах;
- вучоба;
- праца (з правам працы па найме);
- наведванне месц пахавання;
- ажыццяўленне гуманітарных праграм;
- ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці;
- падтрыманне рэлігійных сувязей;
- на пастаяннае пражыванне.
доўгатэрміновая віза (тып D) тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь:
- дзелавыя стасункі;
- удзел у спартыўных (культурных) мерапрыемствах;
- па прыватных справах;
- наведванне месц пахавання;
- падтрыманне рэлігійных сувязей;
- рэалізацыя гуманітарных праграм;
- ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці.
Транзітная віза (тып В) – візы краіны, да якой іншаземец накіроўваецца праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Калі віза для накіравання ў трэцюю краіну не патрабуецца, бяруцца пад увагу іншыя падставы для атрымання транзітнай візы, у тым ліку квіткі для накіравання чыгуначным, авіяцыйным, аўтамабільным транспартам або пацвярджэнне іх браніравання.
Кароткатэрміновая віза (тып С) тэрмінам дзеяння да 90 дзён з правам адна-, двух-, або шматразовага ўезду і правам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён:
ажыццяўленне дзелавой паездкі, удзел у спартыўных/культурных мерапрыемствах – арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай дадзенай юрыдычнай асобы, месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства юрыдычнай асобы па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Пры неабходнасці ажыццяўлення кантролю за работай прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь або іншай дзейнасці, непасрэдна звязанай з работай дадзенага прадстаўніцтва, кароткатэрміновая ўязная віза ў мэтах ажыццяўлення дзелавой паездкі можа быць аформлена кіраўнікам і супрацоўнікам дадзенага прадстаўніцтва або іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, на падставе арыгінала хадайніцтва прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай, месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства прадстаўніцтва па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, замацаваным пячаткай прадстаўніцтва.
турызм – арыгінал аднаго з наступных дакументаў на тэрмін, вызначаны ў дакуменце, але не больш за 30 дзён:
- хадайніцтва беларускага суб’екта турыстычнай дзейнасці, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай суб’екта турыстычнай дзейнасці, яго месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства суб’екта турыстычнай дзейнасці па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай суб’екта турыстычнай дзейнасці;
- хадайніцтва санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай, месцам знаходжання і тэлефонам, з адзначэннем тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, пацвярджэння рэзервавання пуцёўкі і поўнай або частковай папярэдняй аплаты паслуг, а таксама абавязацельства санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай;
- хадайніцтва суб’екта аграэкатурызму з адзначэннем адраса, мэты, тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, а таксама абавязацельства суб’екта аграэкатурызму па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць права аказання ім паслуг у сферы аграэкатурызму.
вучоба – арыгінал запрашэння на навучанне, узгодненага з адпаведным падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрмін, вызначаны ў запрашэнні, або паведамленне падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб узгадненні запрашэння на навучанне, якое паступіла ў замежную ўстанову.
падтрымання рэлігійных сувязей – арыгінал хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай рэлігійнага аб’яднання, яго месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства рэлігійнага аб’яднання па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай рэлігійнага аб’яднання, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
па прыватных справах – адзін з наступных дакументаў:
- арыгінал запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
- паведамленне аб цяжкім захворванні або смерці блізкага сваяка або члена сям'і, заверанае лекарам, пасведчанне аб смерці – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў альбо памёр блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;
- судовая позва, у тым ліку атрыманая па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
- арыгінал дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для афармлення ўязной візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
- хадайніцтва арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы асобе, маючай патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці асобе, якая суправаджае яго.
наведванне месц пахавання – арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або мужа (жонкі) іншаземца – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца.
ажыццяўленне гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне іншаземнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове – хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, у тым ліку атрыманае па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі.
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў у сувязі з іх часовай акрэдытацыяй пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
праца (з правам працы па найме) – адзін з наступных дакументаў:
- завераная натарыўсам Рэспублікі Беларусь копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
- паведамленне падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якое паступіла ў замежную ўстанову.
на пастаяннае пражыванне – рашэнне органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб выдачы іншаземцу дазволу на пастаяннае пражыванне.
Доўгатэрміновая віза (тып D) тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
дзелавыя стасункі – на падставе наступных дакументаў:
- арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
- дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміна, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або іншаземнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых дзелавых узаемаадносін бакоў, або дакументаў юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ўстаноўчых), якія пацвярджаюць, што іншаземец з’яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь або супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь, завераных пячаткай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або пячаткай замежнай арганізацыі, якая заключыла дагавор (кантракт, пагадненне аб супрацоўніцтве) з юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, або копіі, зверанай консульскай службовай асобай з арыгіналам.
- пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.
Доўгатэрміновая ўязная віза можа афармляцца на падставе хадайніцтва прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь заснавальнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, у мэтах ажыццяўлення дзейнасці, непасрэдна звязанай з работай прадстаўніцтва.
удзел у спартыўных (культурных) мерапрыемствах – на падставе наступных дакументаў:
- арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
- дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміна, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або замежнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых доўгатэрміновых узаемаадносін бакоў, або графіка спартыўных мерапрыемстваў;
- пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.
па прыватных справах – на падставе арыгінала аднаго з наступных дакументаў:
- запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў;
- дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы ўласніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
- дагавора платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключанага з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае неабходнасць лячэння на працягу заяўленага тэрміна, у тым ліку атрыманага па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі, – для афармлення ўязной візы асобе, якая патрабуе медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці суправадждаючай яе асобе.
наведванне месц пахавання – на падставе даведкі аб месцы пахавання блізкіх сваякоў або мужа/жонкі іншаземца – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж/жонка, а таксама блізкім сваякам, мужу/жонцы гэткага іншаземца.
падтрымка рэлігійных сувязей – арыгінал хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, узгодненага з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
рэалізацыя гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, правядзенне работ на бязвыплатнай аснове – на падставе арыгінала хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўных органаў.
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў, стала акрэдытаваных пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем’яў.
У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза ў мэтах падтрымання дзелавых сувязей альбо рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 2 гадоў з правам знаходжання да 90 сутак у каляндарным годзе з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь.
У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння больш за адзін год у мэтах падтрымання дзелавых сувязей альбо рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 3 гадоў з правам знаходжання да 90 сутак у каляндарным годзе з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь.