:

Бязвізавы ўезд для грамадзян некаторых дзяржаў

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 8, уезд і выезд грамадзян 74 дзяржаў у бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 дзён ажыццяўляецца толькі праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

Парадак бязвізавага руха праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расійскай Федэрацыі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Дзеянне Указа не распаўсюджваецца таксама на замежнікаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі па дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў.

Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Мінск» замежным грамадзянам неабходна мець пры сабе:

  • сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент, прызначаны для выезду за мяжу;
  • грошы: на кожны дзень знаходжання ў Беларусі суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням;
  • медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10000 еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца таксама наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў Еўрасаюза або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 30 дзён з даты ўезду.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці