:

Наведванне парку «Аўгустоўскі канал» без візы

Замежныя грамадзяне могуць прыехаць у Беларусь на тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя да яго тэрыторыі без атрымання віз.

Перайсці Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь можна з Рэспублікай Польшча – у пунктах пропуску Лясная (Рудаўка), Брузгі (Кузніца Беластоцкая); з Літоўскай Рэспублікай – у пунктах пропуску Прывалка (Швяндубрэ), Прывалка (Райгардас).

Наведваць без візы можна наступныя тэрыторыі:

  • Сапоцкінскага сельскага савета;
  • Гожскага сельскага савета;
  • Подлабенскага сельскага савета;
  • Капцёўскага сельскага савета;
  • Адэльскага сельскага савета;
  • г. Гродна.

Падставай для наведвання парка «Аўгустоўскі канал» без візы з'яўляецца дакумент вызначанага ўзору, які выдае замежнаму грамадзяніну беларуская турыстычная фірма.

Для атрымання дадзенага дакумента турысту неабходна:

  • звярнуцца ў турыстычную фірму, якая мае права на афармленне такіх дакументаў;
  • атрымаць дакумент, які дае права ўезду на тэрыторыю парку «Аўгустоўскі канал» без візы.

Перад выездам неабходна аформіць страхавы поліс на знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь.

Пры бязвізавым ўездзе ў Рэспубліку Беларусь замежны грамадзянін у пункце пропуску абавязаны прад'явіць:

  • сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (пашпарт);
  • дакумент вызначанага ўзору, якi дае права на наведванне (афармляецца турыстычнай фірмай);
  • медыцынскую страхоўку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці