Кантакты ў экстраных выпадках
Для грамадзян Рэспублікі Беларусь дзейнічае тэлефонная лінія экстранай сувязі з консульскай службай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран.
Кантактны тэлефон: +98 912 215 29 35
Увага, па тэлефонах экстранай сувязі неабходна звяртацца толькі ў наступных выпадках:
— Пагроза жыццю або здароўю грамадзяніна Беларусі, які знаходзіцца ў Іране;
— Выкраданне грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі Ірана;
— Заключэнне пад варту грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі Ірана;
— Тэрарыстычны акт ці масавыя беспарадкі ў месцах пражывання беларускіх грамадзян на тэрыторыі Ірана;
— Іншыя сітуацыі, якія патрабуюць тэрміновага ўмяшання з боку Пасольства.
Для атрымання кансультацыі па ўсіх іншых пытаннях, у тым ліку бягучых консульскіх, варта звяртацца ў працоўны час па тэлефоне, пазначаным у раздзеле «Кантакты».
Што МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
— У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта выдаць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, пасля пацверджання яго асобы, пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь
— Інфармаваць па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
— У адпаведнасці з заканадаўствам краіны знаходжання прадстаўляць ва ўстановах гэтай краіны інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь, калі гэтыя асобы адсутнічаюць і ня даручылі вядзення справы каму-небудзь або не ў стане абараняць свае інтарэсы па іншых прычынах.
— Прымаць да разгляду хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой. Хадайніцтвы разглядаюцца толькі пры асабістай прысутнасьці заяўніка.
— Выдаць нацыянальны пашпарт грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае за мяжой і аформіў ва ўстаноўленым парадку выезд з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства.
— У рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.
— Праз органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў інфармаваць сваякоў грамадзян Рэспублікі Беларусь аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
— Наведваць грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманых, арыштаваных уладамі краіны знаходжання.
Што НЕ МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
— Аплаціць выдаткі па знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанню ў Рэспублiку Беларусь.
— У выпадку смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела альбо урны з прахам.
— Аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні за мяжой.
— Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.
Улічваючы адсутнасць спецыялізаванай установы па аказанні юрыдычнай дапамогі за мяжой, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь рэкамендуе звяртацца ў саветы Мінскай гарадской і Мінскай абласной калегій адвакатаў, якія самастойна, зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі, будуць вызначаць адвакацкія адукацыі або адвакатаў, якія аказваюць юрыдычную дапамогу.
Кантактныя дадзеныя Савета Мінскай гарадской калегіі адвакатаў: вул. Захарава, 50б, 220050, г. Мінск, тэл. прыёмнай +375 17 285 21 05.
Кантактныя дадзеныя Савета Мінскай абласной калегіі адвакатаў: вул. Вакзальная, 44, 220703, г. Мінск, тэл./Факс + 375 17 200 61 83.