Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва
Супрацоўніцтва Беларусі з Іранам у навукова-тэхнічнай сферы ажыццяўляецца на аснове Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі, даследаванняў і тэхналогій Ісламскай Рэспублікі Іран аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Узаемную цікавасць для Беларусі і Ірана ўяўляюць наступныя напрамкі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва:
— медыцына і медыцынскае абсталяванне;
— энергетыка, новыя крыніцы энергіі;
— мікрабіялогія і нанатэхналогіі;
— новыя матэрыялы;
— сельская гаспадарка і прыродакарыстанне (азеляненне пустынных тэрыторый);
— навучанне аспірантаў ў Беларусі, паслядыпломная адукацыя.
У рамках навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана існуе сумесная беларуска-іранская камісія па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогіі, а таксама выканаўчы камітэт па стварэнні сумеснай фінансавай структуры паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран для фінансавання сумесных навукова-тэхнічных праектаў. 6-е пасяджэнне камісіі, а таксама 3-е пасяджэнне камітэта былі праведзены ў 2017 годзе ў Мінску. 7-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій прайшло 20 мая 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі.
Беларусь і Іран працягваюць шматгадовую працу па заключэнні беларуска-іранскага міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навучанні.
Ажыццяўляецца садзейнічанне прамому супрацоўніцтву паміж універсітэтамі, даследчымі інстытутамі, паркамі высокіх тэхналогій і іншымі арганізацыямі абедзвюх краін.
Па стане на пачатак 2020 года ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь навучаецца каля тысячы іранскіх студэнтаў і аспірантаў.