:

Натарыяльныя дзеянні

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2004 года «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскага статута Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.

Асобы, якія звярнуліся за здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, якія сведчаць іх асобу, грамадзянскую дзеяздольнасць, праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасці звестак і (ці) дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору.

Найменне натарыяльных дзеянняў і стаўкі консульскага збору

 

агульная сума ў еўра

Засведчанне згоды

35

Засведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў, у тым ліку ў парадку перадаверу:

         блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабцы, усынавіцелям і усыноўленым)

35

          ішным асобам

105

Засведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння маёмасцю, акрамя даверанасцяў, указаных у папярэднім пункце:

          блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабцы, усынавіцелям і усыноўленым)

35

          іншым асобам

70

Засведчанне іншых даверанасцяў

35

Сведчанне вернасці копій дакументаў і выпісак з іх

35

Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс):

         устаноўчых, картках для прадастаўлення ў банк

35

         іншых

35

Сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў

20

Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу)

70

Засведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, адлюстраванай на фатаграфіі, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце на захоўванне дакументаў

105

Выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў

35

У табліцы пазначаны стаўкі консульскага збору за здзяйсненне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў. У выпадку, калі патрабаванае дзеянне не пазначана, неабходна ўдакладніць магчымасць яго здзяйснення і стаўку консульскага збору ў замежнай установе.

Льготы для асобных катэгорый асоб па консульскім зборы прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009 года.

Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.

Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай альбо рускай мовах.

Для здзяйснення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўленні; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці